Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 28 (290), 26 ліпеня 2002 г.

лісты ў рэдакцыю

Жыцьцё без чужога слова

Нядаўна адзін з аўтараў Вашай газэты, папулярны піяніст, выступаў у вечаровай праграме Беларускага тэлебачаньня па-расейску. Пасьля я сустрэў у адной “дзьвюхмоўнай” газэце, выдаванай на сродкі апазыцыі, артыкул маладога гісторыка — таксама сталага аўтара “Нашай Нівы”, напісаны па-расейску...

Мова – соль нашага жыцьця, нашага “тут і цяпер”. А “нашаніўская інтэлігенцыя” – соль нашае нацыі. Калі соль не салёная, дык што яна за соль? Калі “нашаніўцы” ў публічным жыцьці прыстасоўваюцца да мовы прыстасаванцаў, дык што зь іх будзе?

Юнаком я даў сабе зарок – пражыць жыцьцё без чужога слова. І трымаюся яго дагэтуль – праз гады студэнцтва, службы ў войску і цяперашніх заняткаў навукай. Гэта ня значыць, што я ніколі не гавару на іншых мовах. Не – я часта бываю за мяжой, а ў Менску сустракаюцца сытуацыі, калі гаварыць па-расейску больш натуральна. Але публічна выступаць па-расейску ці пісаць па-расейску ў Беларусі не абавязаны ніхто ніякімі сытуацыямі.

Прыстасоўвацца да прыстасаванцаў – значыць, марнаваць сябе і свой жыцьцёвы час.

Сьвет несправядлівы. Сапраўднае жыцьцё пражывае толькі змагар за тое, каб сьвет стаў больш справядлівы. Усё астатняе ў жыцьці – другаснае. Сьвятыя нашых дзён даглядаюць хворых на трасцу Эбалы ў Конга, працуюць зь дзецьмі-інвалідамі ў прытулках. Але далучэньне да сапраўднасьці жыцьця, да аўтэнтычнага кайфу пачынаецца зь меншага: напрыклад, з сумленнае працы на сваім месцы і з жыцьця без чужога слова.

В.Дзюба, Менск

Перападзел патрэбны

У апошніх нумарах “НН” была закранутая тэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі. Было б добра абмеркаваць гэтае пытаньне праз газэту. Тут я хачу давесьці свае разважаньні наконт гэтага.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у Беларусі зьмяняць трэба. Хоць бы дзеля таго, каб аддаліццца ад гэтай савецкасьці. Як свае грошы, сьцяг, дактрына, так павінны быць і свае адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Было б няблага вярнуць старыя назовы – ваяводзтвы, паветы, воласьці – або ўвесьці якія новыя, напрыклад, край. Таксама было б добра ўжываць геаграфічныя або гістарычныя назовы. Напрыклад, Палесьсе, Панізоўе, Падняпроўе, Яцьвязь, Радань, Крывія, Дайнова і іншыя. Межы раёнаў парушаць ня трэба. Папросту зь некалькіх раёнаў утвараецца буйнейшая адзінка, а зь некалькіх сельсаветаў – драбнейшая. Структуры вобласьцяў, раёнаў і с/с скасоўваюцца. Адраджаць паветы альбо ваяводзтвы ў іх гістарычным выглядзе ня трэба: эканамічна-палітычнае становішча зьмянілася, дый межы гэтыя не заўсёды адпавядаюць межам Рэспублікі Беларусі.

Усю тэрыторыю Беларусі трэба падзяліць на 15 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (ваяводзтваў альбо краёў), з цэнтрамі ў Полацку, Віцебску, Маладэчне, Барысаве, Магілёве, Крычаве, Бабруйску, Гомелі, Мазыры, Пінску, Берасьці, Горадні, Баранавічах, Слуцку і Менску. Адзінкі будуць уключаць у сябе па 7–9 сучасных раёнаў. Назовы кіраўнікоў і кіруючых органаў трэба вярнуць гістарычныя: войт, бурмістар, стараста, рада і інш.

Алег Лучына, Барысаў


Каментары

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць26

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць