Грамадства

У Беларусі тэлевізары і гадзіньнікі ўжо няма куды ставіць

У студзені‑маі 2007 года ў Беларусі зменшыўся выпуск тэлевізараў, бытавых гадзіннікаў, халадзільнікаў, кавальска‑прэсавых машын і падшыпнікаў.

Паводле звестак Міністэрства статыстыкі і аналізу, за пяць месяцаў гэтага года тэлевізійнымі заводамі Беларусі выраблена 334,3 тыс. тэлевізараў, што на 35,6% менш, чым за аналагічны леташні перыяд. Бытавых гадзіннікаў выпушчана 209,4 тыс. (на 55,4%), бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў — 426,9 тыс. (на 0,6%), кавальска‑прэсавых машын — 84 (на 20,8%), падшыпнікаў качэння — 4 млн. 52 тыс. (на 3,5%).

Разам з тым, растуць запасы гэтых тавараў на складах прадпрыемстваў. Так, за пяць месяцаў назапашана 161,5 тыс. тэлевізараў, што склала 272,1% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. У параўнанні са студзенем запасы прадукцыі выраслі на 12,7%, з пачаткам мая — на 5,8%. Запасы бытавых гадзіннікаў у 28,6 разу перавысілі сярэднямесячны аб’ём вытворчасці. Запасы падшыпнікаў качэння склалі 162,3% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці, кавальска‑прэсавых машын — 119%, халадзільнікаў — 95,2%.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў машынабудаванні і металаапрацоўцы ўзрос на 12,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года.

Агульны аб’ём вытворчасці ў супастаўных цэнах за пяць месяцаў гэтага года склаў 7 трлн. 857,3 млрд. рублёў.

Па асноўных відах прадукцыі адзначаны рост прамысловай вытворчасці. Усяго ў студзені‑маі ў галіне было выраблена: 2.209 металарэзных станкоў, што на 21,4% больш, чым за студзень‑май 2006 года; 10.341 грузавы аўтамабіль (на 12%); 972 аўтобусы (на 12,5%); 23.900 трактароў (на 16,2%); 2.543 ліфты (на 5,1%). Павялічылася вытворчасць зернеўборачных камбайнаў на 9,7% да 779 адзінак.

Сярод тавараў спажывецкага прызначэння за гэты перыяд было выраблена: 290,5 тыс. бытавых газавых пліт (на 2,7% больш); 11.551 электрычная пліта (на 4,7%); 227,1 тыс. веласіпедаў (на 15,8%); 59,9 тыс. пральных машын (у 7,5 разу).

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі ў студзені‑красавіку склала па галіне 13,9% супраць 13,1% у студзені‑красавіку 2006 года, рэнтабельнасць продажу — 10,5% (10%). Доля стратных прадпрыемстваў — 23% (у студзені‑красавіку 2006 года гэты паказчык складаў 25,2%).

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць у студзені‑красавіку склалася на ўзроўні 399,7 млрд. рублёў, павялічыўшыся за месяц на 2,3%, дэбіторская — 350,2 млрд. (на 2,9% больш).

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць