Архіў

Бібліятэка

№ 37 (299), 4 кастрычніка 2002 г.

Бібліятэка

 

рэцэнзія

Кніга пра літаратурны рух

Юрэвіч Лявон. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск: Бібліятэка часопісу “Беларускі Гістарычны Агляд”, 2002.

“Магчыма, наступная тэза падасца троху парадаксальнай, але літаратурны рух на эміграцыі быў пазбаўлены менавіта руху”, — піша Лявон Юрэвіч у VI разьдзеле сваёй кніжкі. Чытач з чуйным вухам і лягічнаю вывучкаю можа заўважыць, што ў цытаваным сказе апушчана слова “адзнакаў”. Але на с.102 зноў спатыкаем сьцьверджаньне пра “адсутнасьць руху ў самім руху”. Які зьмест укладае аўтар у панятак “літаратурны рух”? Адчуваецца, што Л.Юрэвіч хацеў бы бачыць яго чымсьці арганізацыйна аформленым. Пра гэта можна здагадацца, чытаючы, як у 1946 г. была зроблена спроба стварыць на эміграцыі Беларускі (Крывіцкі) фронт літаратуры й мастацтва (ФЛіМ). Мабыць, ФЛіМ меўся стаць чымсь накшталт Саюзу пісьменьнікаў, Саюзу мастакоў ды Саюзу кампазытараў БССР увадначас. Але адбылася натуральная дыфэрэнцыяцыя, бо звычайна пісьменьнікі гуртуюцца вакол пэўных пэрыёдыкаў ці выдавецтваў.

У ІІІ разьдзеле кнігі мы сустракаем даволі поўны сьпіс беларускіх літаратараў на эміграцыі (больш за 100 асобаў). Я б дадаў да яго імёны Юркі Весялкоўскага, Леаніда Карася, Янкі Макарэвіча, Архіпа Папліскі ды Віктара Сянкевіча (Сянькевіча, Язэпа Барэйкі). Яшчэ пасьля сапраўднага імя пісьменьніка варта было б пісаць псэўданімы й крыптанімы ці — пасьля найбольш вядомага псэўданіму — сапраўднае прозьвішча ды іншыя псэўданімы з крыптанімамі. Навуковы рэдактар павінен быў таксама забясьпечыць аднастайнасьць напісаньня імёнаў. А то Апалёнія Раткевіч названа Апалоніяй Радкевіч, Аляксандра Саковіч (Іна Рытар-Каханоўская) таксама атрымала імя Апалоніі… І ў біяграмах ёсьць пропускі й недакладнасьці. Д-р Ян Пятроўскі перакладаў для нас не адно Плятона — Марка Аўрэліюса таксама; Мікола Равенскі скончыў не дырыжорскія, а рэгенцкія курсы, пісаў ня “творы на рэлігійныя тэмы”, а духоўную музыку; Алесь Смаленец ня быў Смалянцом і г.д.

Паколькі кнігарняў і наагул сыстэмы распаўсюду кнігаў эміграцыя ня мела, Л.Юрэвіч зьвяртаецца ў сваёй працы да іншых кампанэнтаў літпрацэсу — выдавецтваў і пэрыядычнага друку. Разглядаюцца таксама крытыка й літаратуразнаўства. Аўтар робіць істотную заўвагу: “Эміграцыйнае літаратуразнаўства выконвала пераважна палітычныя функцыі, уласьцівыя для несвабоднага грамадзтва — у дадзеным выпадку вольнага геаграфічна, але паняволенага псыхалягічна...” Літаратуразнаўству ў дыяспары даводзілася палемізаваць зь Менскам, які ўчыняў атакі супраць яго. Барацьба йшла за спадчыну — “забароненых” бальшавікамі аўтараў ці творы (Янку Купалу, Якуба Коласа, М.Багдановіча, Алеся Гаруна, М.Гарэцкага, У.Жылку, У.Дубоўку, Я.Пушчу, А.Мрыя ды інш.). Ствараецца ўражаньне, што сутычкі працягваюцца дагэтуль. Так, аўтар не ўстрымаўся і памяняў спакойны тон на палемічны. Палемічная й ягоная выснова пра тое, што “сапраўднага ўзьяднаньня эміграцыйнай і падсавецкай літаратур не адбылося”. Яго й не магло адбыцца. Але па меры таго, як зьнікае падсавецкая літаратура, адбываецца паяднаньне літаратуры на Бацькаўшчыне і ў дыяспары. Я б толькі ня стаў сьцьвярджаць манаполію нашых замежнікаў на незалежніцкую ідэю ў паваенны час. Незалежнікі ня зводзіліся і ў БССР.

Цікавае пытаньне: ці можна лічыць 1995 г. канцом эміграцыйнае літаратуры? Пераважная большасьць апытаных аўтарам пісьменьнікаў адказала станоўча, а новыя эмігранты — С.Сокалаў-Воюш ды М.Шчур — “адмаўляюцца лічыць сябе эміграцыйнымі пісьменьнікамі”. Тое ж зробяць і В.Быкаў, і А.Разанаў... Беларускія пісьменьнікі, як і літаратары іншых нацыяў, захоўваючы грамадзянства, абіраюць сабе месцам жыхарства розныя куткі сьвету. Так на практыцы бурыца мяжа паміж літпрацэсам на Бацькаўшчыне і ў дыяспары ды нараджаецца адзіны беларускі літаратурны працэс. Але гэта не здымае з парадку дня пытаньня пра вывучэньне даробку эміграцыі. Добрую глебу для гэтага і стварае Л.Юрэвіч.

Батуэль Асьвіч

 

дзе варта быць

Прэзэнтацыя даведніка

Днямі пабачыў сьвет бібліяграфічны даведнік “Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі” (Нью-Ёрк—Менск. XXXVIII+558 старонак. Укладальнікі доктар Вітаўт Кіпель і Зьміцер Саўка). Гэтая кніга — 5-ы выпуск “Бібліяграфічнае сэрыі” выданьняў Беларускага інстытуту навукі й мастацтва (Нью-Ёрк). У даведніку сабраныя зьвесткі пра беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі ад часоў Лаўрэнція Зізанія да сёлетніх выданьняў і публікацыяў, а таксама інфармацыя пра рукапісныя слоўнікі й картатэкі.

Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца ў лекцыйнай залі Нацыянальнай бібліятэкі (вул. Чырвонаармейская, 9) 9 кастрычніка 2002 г. а 17-й. Уваход вольны. Замовіць кнігу можна праз т. 233-44-58 (20.00—22.00).


Каментары

Цяпер чытаюць

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША просяць Ізраіль спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры Ірана. На гэта ёсць тры прычыны7

У Малайзіі мужчына мае ажно 42 зубы. Гэта сусветны рэкорд1

Пад Мінскам для адпачынку здаюць трохпавярховую вежу

«Пытанне ў выхаванні моладзі». Міністр гандлю патлумачыў, чаму беларуская прадукцыя не вытрымлівае канкурэнцыі на ўнутраным рынку11

Расійскія агуркі ў крамах каштуюць ужо танней за беларускія

Амерыканская разведка даведалася пра пачатак мінавання Армузскага праліва5

Ва Украіне паказалі, як ударылі па заводзе «Крэмній Эл» у Бранску ВІДЭА1

Патрыярх Кірыл назваў новага вярхоўнага лідара Ірана «дарагім братам»11

Беларусь увайшла ў топ-40 сусветных імпарцёраў зброі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!3

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць