Архіў

Алег Латышонак: “Хто голасна не крычыць, нічога не атрымлівае”

№ 40 (302), 24 кастрычніка 2002 г.

Алег Латышонак: “Хто голасна не крычыць, нічога не атрымлівае”

Адзін зь лідэраў Беларускага выбарчага камітэту доктар гісторыі Алег Латышонак напярэдадні выбараў адказаў на пытаньні карэспандэнта “НН”.

“НН”: Спадару Латышонак, чаго Вы чакаеце ад выбараў? Якія шанцы маюць беларускія кандыдаты?

Алег Латышонак: Шанцы ёсьць, але на мяжы выйгрышу і пройгрышу. Магчыма, будзем мець каля 7% галасоў у Беластоку і ваяводзтве, і гэта пры тым, што беларусаў тут жыве 15%. Аднак заўважаем тэндэнцыю росту падтрымкі БВК у беларускім грамадзтве. Праўда, яшчэ вялікая частка беларусаў падтрымлівае Саюз лявіцы дэмакратычнай.

“НН”: Як падрыхтаваныя беларускія кандыдаты?

А.Л.: Найлепш падрыхтаваліся да выбараў у Бельску-Падляскім і Гайнаўцы, дзе праца ідзе даўно. Горш у Беластоку, з-за таго што частка праваслаўных дзеячоў з Форуму меншасьцяў Падляшша заключыла пагадненьне з СЛД. Іх падтрымала праваслаўнае духавенства. Гэта ўсё ўскладніла сытуацыю, і беларусы мусілі стварыць Беларускі выбарчы камітэт, які, фактычна, зьбіраў паспалітае рушаньне...

“НН”: Сёлета ў Польшчы прайшоў перапіс насельніцтва. Ці паўплываў ён на хаду перадвыбарнай кампаніі?

А.Л.: Сама атмасфэра перапісу паўплывала на людзей. І тое, што ён наагул адбыўся, і тое, што людзям першы раз трэ было публічна акрэсьліць сваю нацыянальнасьць. Мала хто запісаўся беларусам падчас перапісу, але мы спадзяёмся, што ў выбарах нас можа выявіцца нашмат больш.

“НН”: Ці варта чакаць радыкалізацыі беларускіх палітыкаў ў Польшчы ў справе абароны нацыянальных правоў беларусаў?

А.Л.: Пэўна, што радыкалізацыя адбудзецца, бо ў Польшчы хто голасна не крычыць, нічога не атрымлівае. Трэба ставіць пытаньне даволі востра, інакш мы ня будзем пачутыя. Стрымлівае беларускі мэнталітэт нашых выбарцаў, якія радыкалізму не ўхваляюць. Зрэшты, ёсьць прыклад росту папулярнасьці сярод сялянаў Беласточчыны радыкальнай Самаабароны Лепэра. Значыць, настроі людзей зьмяняюцца.

“НН”: Рэальна, што палітыкі кшталту Лепэра могуць зьявіцца сярод беларусаў?

А.Л.: Пакуль я такіх ня бачу, але яны заўсёды зьяўляюцца нечакана.

“НН”: Чаму выбары 27 кастрычніка маюць для беларусаў выключнае значэньне?

А.Л.: Першы раз за доўгі час беларусы сталі заўважныя як палітычная плынь. Выразна фармуецца сьвядомасьць выбарцаў, у іх ёсьць новы настрой, шмат новых людзей далучыліся да нашай дзейнасьці. Дзесяць гадоў таму ў горадзе Беластоку мы ўзялі на выбарах 1,5 тысячы галасоў, цяпер возьмем 5—8 тысячаў. Гэта прынцыповыя зьмены, і ўсе палітыкі іх заўважаюць. Да нас прыйшла такая інфармацыя: СЛД баіцца, што праз чатыры гады страціць свой сёньняшні ўплыў на нашай тэрыторыі.

Важны фактар на гэтых выбарах — вылучаны кандыдат ад БВК на пасаду прэзыдэнта Беластоку, Антон Мірановіч. Вельмі добры і вядомы чалавек — віцэ-старшыня гарадзкой рады. З выбарчай тактыкі вынікае, што ён, як кандыдат ад меншасьці, ня мае шанцаў, але ўсё-такі гэты крок — сьведчаньне сілы.

Запісаў С.Ё.


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

На «Камунарцы» новы генеральны дырэктар1

Іран заявіў, што гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у яго ядзернай зброі, і патрабуе спыніць Ізраіль2

Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ26

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту5

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты1

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-165

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША2

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць