Архіў

Куды ідзеш?

Юлія Андрэева

Юлія Андрэева піша пра фільм “Quo vadis” — самы амбіцыйны і дарагі кінапраект у гісторыі Польшчы. Ягоны бюджэт у 24 разы перавышае бюджэт беларускай карціны “Настасься Слуцкая”.

Фільм “Quo vadis” — самы амбіцыйны і дарагі кінапраект у гісторыі Польшчы. Ягоны бюджэт — 18 млн. даляраў — у 24 разы перавышае бюджэт “Настасьсі Слуцкай”, прычым толькі 10% гэтае сумы былі выдаткаваныя зь дзяржаўнага скарбу. 90% — гэта інвэстыцыі польскага бізнэсу — буйных канцэрнаў, банкаў, тэлекамунікацыйных карпарацыяў, — якія спадзяюцца зарабляць на кіно.

Укладаць грошы ў “Quo vadis” — сьмелае рашэньне, хоць бы з тае нагоды, што гэта ўжо сёмая экранізацыя раману Генрыка Сянкевіча. Самая славутая з папярэдніх была ў 1951 г. у Галівудзе. Тады атрымалася тыповая касьцюмаваная стужка пра “вечнае каханьне”, зь Пітэрам Усьцінавым і 38-гадовай Дэбарай Кэр у ролі 16-гадовай дзяўчынкі.

Рэжысэр Ежы Каваляровіч, які здымаў апошні “Quo vadis”, імкнуўся зрабіць на грунце хрэстаматыйнага польскага раману хрэстаматыйны польскі фільм на выключна польскія грошы. І гэта яму ўдалося — пры тым, што сюжэт раману наднацыянальны. Фільм мае вялізны камэрцыйны посьпех. Год таму ягоная прэм’ера адбылася ў Ватыкане, у прысутнасьці 6 тысячаў гледачоў. Быў і Папа, які сардэчна падзякаваў рэжысэру і акторам. Цягам трох апошніх месяцаў 2001 г. стужку паглядзелі больш за 4 млн. палякаў. Нядаўна яе купілі амэрыканцы і зрабілі 1800 копіяў для камэрцыйнага пракату.

У адрозьненьне ад галівудзкіх касьцюмаваных блякбастэраў, фільм Каваляровіча прымушае мысьліць. Ён уздымае тэмы, якія найболей хвалююць усходнеэўрапейскага гледача. Мы бачым Нэрона — бяздарнага паэта, які з дапамогаю крывавых злачынстваў хацеў стацца геніем. Бачым інтэлектуала-арыстакрата Пятронія, які спадзяецца з дапамогаю тонкіх камплімэнтаў “кіраваць” Цэзарам, але ў выніку робіцца ягонай ахвярай. Бачым псэўдафілёзафа і п’янічку Хілёна, які боскаю ласкаю ператвараецца ў героя і пакутніка. Бачым першых хрысьціянаў на чале з апосталам Пётрам — і задумваемся над сутнасьцю той чыстай і велічнай веры, якая поўніць іхныя сэрцы ўсёдараваньнем у хвіліну пакутніцкае сьмерці.

Рэжысэр не шкадуе нэрваў гледачоў. Хрысьціянаў крыжуюць, жыўцом паляць, кідаюць ільвам — мы бачым гэта ў жудасных падрабязнасьцях. І міжволі задумваемся пра тое, што сталася з хрысьціянствам, калі яно ўступіла ў агідны хаўрус з дыктатурай; пра тое, як хрысьціяне забівалі хрысьціянаў і сеялі нянавісьць, якую пазьней пажыналі многія пакаленьні. Сымбалічным выглядае апошні кадар фільму: апостал Пётра вяртаецца ў Рым, але гэта Рым сучасны, дзіўна падобны да Менску.

Каментары

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць