Архіў

Караянка абаранілася па Тураўскім

У студзені 2003 г. у Пецярбургу ў Пушкінскім Доме (Інстытут расейскай літаратуры) была абаронена дысэртацыя, прысьвечаная Кірылу Тураўскаму. Дысэртантка з Паўднёвай Карэі Со Сон Джонг разгледзела Жыцьцяпіс (Жыціе) Кірылы Тураўскага з кнігі «Пралог».

Гэткія «пралогі» складалі манахі, зьбіраючы пад адной вокладкай творы розных «айцоў царквы». Таксама яна разгледзела ўсе «Словы» сьв.Кірылы, зьмест і тэмы якіх суадносяцца з тэкстамі таго «Пралогу». Такіх «Словаў» тры: «Прытча пра сьляпога і кульгавага», «Слова пра нядбайнага цара і разумнага дарадцу» (альбо «Аповесьць аб беларызцу») і «Слова на сабор сьвятых айцоў 318-ці» (на Нікейскі першы сабор сабраліся 318 айцоў).

Сам Кірыла шмат разоў пісаў, што стварае тэксты на падставе сьвятых кнігаў. Ён амаль цалкам запазычыў для сваіх «Словаў» асноўны сюжэт з прытчаў «Пралогу». Аднак у Кірылы, які быў вялікім знаўцам Сьвятога Пісьма і богаслужбовых тэкстаў, кожны праложны сюжэт робіцца шматзначным. Так, у «Аповесьці аб беларызцу», цалкам уводзячы ў свой тэкст сюжэт з «Пралогу», Кірыла Тураўскі ўзбагачае яго вобразамі, якіх няма ў праложным тэксьце: па-мужчынску разумная дачка, нейкі прыгожы і высокі чалавек, што стаіць на цьвёрдым камені, бунт у горадзе.

Грунтуючыся на гэтым, Со Сон Джонг абвяргае гіпотэзу Е.Фет аб тым, што Кірыла Тураўскі быў складальнікам другой рэдакцыі «Пралогу». Матэрыялам для дасьледаваньня сталі 120 рукапісаў Пралогу XIII—XVII ст., а таксама сьпісы вышэйназваных твораў.

МН, Пецярбург

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ3

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пачалася канферэнцыя «Новай Беларусі»48

У Мінску прадаецца марожанае па 100 рублёў. Няўжо яго сапраўды прывозяць з КНДР?

Праваабаронцы зафіксавалі за пяць гадоў больш за 100 тысяч фактаў пераследу2

У беларускія крамы завезлі ююбу. Што гэта такое?2

Зяленскі пра магчымасць «абмену тэрыторыямі»: Дарыць сваю зямлю акупанту ўкраінцы не будуць26

Сітуацыя, якая выйшла з-пад кантролю. Чым скончыўся суд над хлопцам з аўтызмам, які штурхнуў у краме вазок з дзяўчынкай2

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск27

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ3

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць