Архіў

Сьвіранскія крэскі

Кажуць: адзін у полі не ваяр, не ваяка, не змагар. Мо ў якіх народаў і не змагар. Але ў беларусаў і адзін можа зрабіць цуды. Кажучы гэтак, я найперш згадваю віленскага беларуса Юрася Гіля. Колькі гэты апантаны самаахвярнік зрабіў дзеля ўшанаваньня памяці слыннага нашага літаратара і адваката Францішка Багушэвіча ў падвіленскіх Сьвіранах!

Гэта з клопату Юрася Гіля і ягоных аднадумцаў за апошнія два гады былі ўсталяваны на радзіме аўтара «Дудкі Беларускай» аж дзьве мэмарыяльныя памяткі. А трошкі раней у суседзкіх зь Сьвіранамі Савічунах імем песьняра была названая адна з вуліц, якраз тая, што паглядае на Сьвіраны.

Колькі высілкаў гэтае ўшанаваньне каштавала Юрасю! Не забывайма, радзіма Францішка Багушэвіча — у іншай дзяржаве. Тым ня менш Юрасю Гілю шмат што ўдаецца. Бо ёсьць апантанасьць, глыбокае разуменьне несправядлівасьці. Гэта ж трэба — гэтулькі гадоў беларусы і літоўцы пражылі ў адной дзяржаве і нідзе на Віленшчыне за гэтыя гады не было ўшанавана імя таго, хто вярнуў краю генную памяць. Дакор гэты не Літве, не літоўцам. Дакор гэты найперш нам самім. Гэта нашы літаратары не паклапаціліся, не парупіліся, хоць мажлівасьці нібыта за супольным часам былі найлепшыя.

Сёлета Юрась разам з сваімі аднадумцамі зрабіў яшчэ адзін крок для ўшанаваньня ў Сьвіранах нашага клясыка. Выраблены крыж у гонар нашага Прарока. Цяпер узгадняюцца пытаньні яго ўсталяваньня і асьвячэньня (на жаль, літоўскія ўлады не заўжды ахвотна ідуць на ўсталяваньне знакаў з надпісамі на замежных мовах).

…Некалі ў Сьвіранах віравала духовае жыцьцё. Тут жылі колісь сьвятары. Тут была каплічка. На ўсіх расстайных дарогах стаялі крыжы-абярэгі. Але мінулае стагодзьдзе зруйнавала ў Сьвіранах усё, што толькі нагадвала пра Хрыста і ягоныя сымбалі. І от з рупнасьці віленскіх беларусаў у Сьвіранах паўстане Сьвяты Крыж новага часу.

Юрась Гіль зрабіў на Віленшчыне дзеля ўшанаваньня Багушэвічавай постаці тое, чаго да яго ніхто ня змог. Беларуская грамадзкасьць павінна неяк заўважыць гэтую Юрасёву самаахвярнасьць.

Уладзімер Содаль

Каментары

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць