Архіў

На новай ратушы стары герб

27 жніўня на навюткай менскай ратушы, пастаўленай цягам гэтага году, усталявалі выяву старасьвецкага гербу места — Панны Марыі з анёламі. У пахмурным імжыстым паветры далёка разьлягаліся дзелавітыя расейскія мацюкі. Каляровы герб, ашчадна ўгорнуты ў цэляфан, узьнялі ўгару проста пад’ёмным кранам. Рабочыя, у даволі чыстых фірмовых спэцоўках, пазуючы перад фатакамэрамі, беражліва перадалі яго з рук на рукі да ратушовае вежы.

Выглядае, што старшыня Менгарвыканкаму Паўлаў ды старшыня Менскага савету Папкоўскі вырашылі неадкладна фарсіраваць выкананьне сваіх абяцанак. Менавіта яны летась 13 верасьня паклалі пад закладны камень новае ратушы капсулу зь лістом да нашчадкаў. Паводле розных зьвестак, фасад гэтага будынку мае быць прэзэнтаваны ці то 1-га, ці то 13 верасьня, роўна праз год ад пачатку будоўлі. А таму ані халодны жнівеньскі дождж, ані апошнія дзянькі летніх вакацыяў тут не перашкода.

Гэтая падзея знакавая ў сьвятле цяперашніх пошукаў дзяржаўнае ідэалёгіі. Будынак ратушы, як знак эўрапейскасьці й тутэйшых дэмакратычных інстытуцыяў самакіраваньня, быў зьнесены на асабісты загад цара Мікалая І, каб згадак не было «о былых вольностях и литовском праве». І вось, зьнішчаны ў 1857 г., сымбаль гонару й славы места зноў паўстаў тамсама, дзе й стаяў ажно ад XVI ст. Вярнуўся на сваё пачэснае месца й паўтысячагадовае даўніны герб. Такі Беларусь у Эўропу?

Таму хвалюючая валтузьня й нязлобныя мацюкі менскага начальства ды простых работнікаў не дратуюць. Пазерыць на эпахальны момант гісторыі Менску набралася сьвет народу. А з ганку клюбу «Адмірал» экскурсавод ужо бадзёра рапартаваў купцы расейскіх турыстаў, што ратушу зьнесьлі іхныя продкі, а цяперашнія беларускія ўлады багата робяць для ўзнаўленьня нацыянальнае спадчыны. Выгляд у расейцаў быў агаломшаны. Вурчэлі будаўнічыя машыны. Ішоў дождж. Зіхцеў на ратушнай вежы герб Менску.

Сяргей Харэўскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы43

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на змаганне са снегам вывелі больш за 1550 дворнікаў3

Колькасць загінулых у кавярні ў акупаваных Хорлах вырасла да 27, але Украіна адмаўляе датычнасць6

Начальніцу з Міністэрства спорту звольнілі з незвычайнай фармулёўкай3

Расійскі камбат пасварыўся з начальнікам і прапаў назаўсёды. Той урэшце прызнаўся ў забойстве — але пасля расстралялі і яго17

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы43

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць