Архіў

Прэміі ад Шарамета

19 верасьня, у час правядзеньня «Дня зачыненых газэтаў», беларускім журналістам былі ўручаныя прэміі «За мужнасьць і прафэсіяналізм» імя Зьмітра Завадзкага. Прэмію, заснаваную расейскім «Першым каналам» (былы ОРТ), уручаў кіраўнік аддзелу спэцпраектаў інфармацыйнай дырэкцыі каналу Павал Шарамет.

Ляўрэатамі сталі не арыштанты Маркевіч ды Івашкевіч, а фотакарэспандэнт агенцтва АР Сяргей Грыц, рэдакцыя «Белорусской деловой газеты», а таксама фотакарэспандэнт агенцтва «Reuters» Васіль Федасенка.

Рашэньне аб уручэньні прэміі прымала экспэртная рада «Першага каналу», пасьля чаго яно было зацьверджанае генэральным дырэктарам Канстанцінам Эрнстам.

Дзень зачыненых газэт і ўручэньне прэмій сталі нагодай для правядзеньня «круглага стала» па праблемах незалежных СМІ ў краіне. Атмасфэра на ім была далёкай ад сьвяточнай. Сытуацыя па-ранейшаму крытычная: незалежных радыёстанцый няма зусім, агульнанацыянальныя газэты можна палічыць на пальцах аднае рукі.

«Каб узарваць манаполію ўлады на інфармацыю, недзяржаўная прэса павінна сфармуляваць новую стратэгію дзеяньняў», — такую думку выказала старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.

«Калектывы дваццаці газэтаў перажылі рэпрэсіі з боку ўлады. Па сутнасьці, судзілі і прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці нашу прафэсію».

Асаблівы неспакой Ж.Літвіной выклікае распрацоўка новага, драконаўскага закону пра СМІ. Паўтара году таму пабачыла сьвет яго першая рэдакцыя. «Дзякуючы міжнароднай падтрымцы нам удалося адцягнуць час прыняцьця новага закону. Аднак, зыходзячы з наяўнай інфармацыі, можна меркаваць, што законапраект, які бліжэйшым часам павінен паступіць на разгляд парлямэнту, мае шэраг абмежаваньняў для недзяржаўнай прэсы, у тым ліку кантроль дзяржавы над Інтэрнэтам і папярэднюю цэнзуру нават для малатыражных выданьняў», — сказала Ж.Літвіна.

Сябры рады БАЖ Леанід Міндлін і Дзьмітры Падбярэскі зьвярнулі ўвагу на неабходнасьць стварэньня альтэрнатыўнай сыстэмы распаўсюду недзяржаўнай прэсы.

На думку яшчэ аднаго віцэ-старшыні БАЖ Эдуарда Мельнікава, варта перайсьці да стварэньня трансгранічнага тэлевяшчаньня на 300 тыс. спадарожнікавых антэн, усталяваных у краіне, а таксама пашырыць магчымасьці замежнага выданьня беларускіх газэт і часопісаў.

Франц Субель

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка2

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі60

Павук лічыць, што пасля скандалу дзейнічаў правільна32

Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: чатыры чалавекі з апёкамі ў бальніцы1

Азаронак назваў кіраўніцу амбасады Нямеччыны шлюхай26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка2

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць