Архіў

За што даюць Нобэля

Самым павучальным зь сёлетніх Нобэляў падаецца прэмія ў фізыцы.

Ледзь не паўстагодзьдзя аддзяляюць працу сп.Гінзбурга ад высокае ўзнагароды, нагадваючы, што славутая прэмія ня столькі інвэстыцыя і стымул, колькі ганараваньне. Яна даецца ляўрэату не для таго, каб ён працаваў лепей, але каб мелі стымул для стараннай працы іншыя.

Прэміі за “сьвежыя” зьдзяйсьненьні (як у гэтым годзе па хіміі) зьяўляюцца час ад часу ў галінах, што разьвіваюцца незвычайна імкліва. На самую блізкую пэрспэктыву гэта, безумоўна, біялягічныя навукі. Прэмія міру можа быць водгукам на надзённыя палітычныя выклікі і нават — згадаем хаця б Андрэя Сахарава — інвэстыцыяй, стымулам і сродкам.

Калі ж глядзець увогуле — і асабліва гэта тычыцца літаратуры, — Нобэлеўская прэмія пазначае сваім “знакам якасьці” тое, што ўжо стала знакамітым на нацыянальным, а то й на глябальным узроўні. Іншы раз — гэтак здарылася ў свой час з Кіплінгам — зорны час ляўрэата мінае задоўга да таго шчасьлівага моманту, калі яго наважацца адзначыць швэдзкія акадэмікі.

Спадзяваньні на ганараваньне Нобэлеўскай прэміяй беларуса падаюцца ў гэтай сувязі малацікавым заняткам. Мы, беларусы (і нават з братняю Русьсю), будзем ведаць гэтага чалавека нашмат раней, чым яго заўважаць у Осла ці Стакгольме. Важнае не ягонае зьяўленьне як такое (ня выключана, што нейкі наш, хутчэй за ўсё былы, суайчыньнік зробіць недзе ў замежным — ці нават і ў нашым — унівэрсытэце эпахальнае адкрыцьцё), а нашая падрыхтаванасьць да ролі нацыі, якая выдае нобэлеўскіх ляўрэатаў. Прызнаймася шчыра — калі б існавала прэмія Нобэля для нацыяў, беларусы сёньня наўрад ці прэтэндавалі б на ўключэньне ў short-list.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць