Архіў22

Мікола Крукоўскі:

«Савецкая армія нас не вызваляла. Гэта мы, партызаны, расчысьцілі ім дарогу на Бэрлін.»

Доктар філязофскіх навук Мікола Крукоўскі трапіў на фронт у няпоўныя 18 гадоў. Пасьля быў Вяземскі кацёл, акупаваная Ворша, лес. Ён стаў начальнікам штабу аднаго з партызанскіх атрадаў ІІ Заслонаўскай брыгады. Перад Днём Перамогі з вэтэранам Міколам Крукоўскім гутарыць карэспандэнт «НН».

«НН»: Чым вам згадваецца 41-ы год?

М.К.: Гэта быў страшны год. Я бачыў, як Расея кінула Беларусь. Толькі пасьля я зразумеў, што — кінула. Гэта было ганебна. Так і цяпер Лукашэнка гаворыць, што Беларусь будзе шчытом для Расеі, прыме на сябе ўдар. Яна ўжо раз прыняла ўдар! Мы думалі, што войска будзе абараняць Беларусь на старой мяжы, але ніякіх баёў там не было. У мяне каля лецішча й цяпер стаіць дот — на ім ні адной шкрабіны няма, ніхто па ім ня стрэліў ні разу. А супраціўляцца пачалі толькі пад Смаленскам.

«НН»: Як Вы трапілі ў партызаны?

М.К.: Я паступіў добраахвотнікам у школу малодшых камандзіраў, адтуль трапіў на фронт. Апынуўся ў акружэньні — у Вяземскім катле. Мы тройчы хадзілі на прарыў. Я скажу вам, што амэрыканскія кінафільмы, дзе бомба ўзрываецца і людзі ляцяць, шавелячы нагамі, — гэта проста сьмешна. Вайна ў нас была ляжачая: ляжыш і зямлю грызеш. Падымі палец — і ўсё. Ну, яшчэ неабстралянасьць, вядома…

На трэцім прарыве трапілі ў рукі немцам. Таксама было пачуцьцё непрыемнае — уздымаць рукі ўгору. Мы ж выхаваныя былі, што трэба рабіць харакіры… Ішлі на вёску выматаныя, есьці не было чаго. Сьнег тады ў кастрычніку выпаў. Падыходзім да вёскі — глядзім, выходзяць адзін за адным пяць хлопцаў у нейкай нянаскай форме. Яны з аўтаматамі, а ў нас іржавыя трохлінейкі, і за намі мэтраў 300—400 роўнага поля, пасыпанага сьнегам. Потым мяне энкавэдыст пытаў: «Як, чаму вы зрабілі гэта?» Я яму хацеў сказаць: «Паглядзеў бы я на цябе». Вайна ёсьць вайна. Не было сярод нас камікадзэ, бо рамантызм наш быў пераважна кніжны. Я памятаў і калектывізацыю, і як уначы прыходзілі, грукалі, забіралі. Усё гэта аслабляла наш рамантызм.

Сталін хацеў на вобразе Матросава «прысабачыць» нам ідэю камікадзэ. Для мяне ўжо тады гэта было непрымальна: я ўспрымаў гэта як нешта фальшывае й бяздарнае. Я ведаю, што такое куля, якая трапляе ў чалавека. Калі б ужо я падпоўз да гэтай амбразуры (хоць гэта вельмі страшна!), дык ужо зрабіў бы нешта іншае, але ня сэрцам жа закрываць! Гэта ж не тэатар…

«НН»: Чаму Вы ў такім выпадку не засталіся дома?

М.К.: Чаму я пайшоў у партызаны? Гэта быў грамадзянскі абавязак, выхаваньне працавала. Гэтага нельга ня ўлічваць. Я бачыў брыдкае, паскуднае калябаранцтва: такія падонкі йшлі да немцаў!.. У нас суседзі ўдзельнічалі ў расстрэлах яўрэяў. Мы якраз жылі насупраць яўрэйскіх могілак, дык я на свае вочы бачыў тыя расстрэлы... Бачыў, як немец на базары дае высьпятка жанчыне, якая яму ў маткі падыходзіць.

«НН»: У акупаванай Воршы Вы доўга былі?

М.К.: Каб замацавацца ў Воршы, я паступіў на працу ў БНД — Беларускі народны дом. Гэта была культурная ўстанова. Яна заняла будынак аэраклюбу, дзе да таго быў сабор, але развалены яшчэ ў савецкія часы. Хор там быў, пачыналі ствараць аркестар, дзе я й павінен быў граць. Нават канцэрт адзін далі на ільнокамбінаце. БНД быў проста астраўком для выратаваньня. Там сабраліся інтэлігентныя людзі. Я выкарыстоўваў яго як «страху» для сваёй агентурнай дзейнасьці.

«НН»: Ці ўспрымалі ў той час работнікаў БНД як калябарантаў?

М.К.: Я дык сьвядома ішоў туды для «страхі», бо ўжо трымаў сувязь з партызанамі. Мне быў патрэбны аўсвайс. Там былі культурныя, адукаваныя людзі. Быў там, напрыклад, Мікалай Алтухоў, паэт, пісаў па-расейску. Ён напісаў быў верш, надрукаваў яго і потым адседзеў. Гэта не былі калябаранты. Калябаранты былі тыя, хто прымаў удзел у яўрэйскіх расстрэлах. Я бачыў, як мае суседзі беглі па яўрэйскіх хатах пасьля расстрэлаў, забіралі падушкі й іншае.

«НН»: Былі ў Вас моманты сумневаў і пераацэнкі Вашага змаганьня?

...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыў Зьміцер Дзядзенка

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Якія заробкі атрымліваюць у беларускай авіяцыі

Расказваем пра мілы інструмент, які дапаможа перайсці са старога году ў новы — ён ёсць па-беларуску1

Сустрэчу Зяленскага і Трампа перанеслі на некалькі гадзін раней3

Навукоўцы даказалі, што кожны прадукт з нікацінам забівае сэрца — навамодныя паўчы і вэйпы таксама

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць