Архіў

Салямонава рашэньне

8 чэрвеня ў Менску быў урэшце падпісаны кантракт паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам». Паводле кантракту, Беларусь будзе атрымліваць газ па 46,68 даляры за тысячу кубамэтраў, а транзытная стаўка вызначаная на роўні 0,75 даляры за пракачку тысячы кубамэтраў газу на сто кілямэтраў. Нагадаем, што Ўкраіна ўсталявала вышэйшую транзытную стаўку — 1,02 даляры, але й плаціць за газ 50 даляраў за тысячу кубоў.

Паводле словаў кіраўніка ўраду Сяргея Сідорскага, прынятая цана на газ цалкам задавальняе беларускі бок: «Беларусь працуе па гэтай цане з пачатку году. За гэты час Рэспубліка Беларусь здолела адаптавацца да гэтых цэнаў». Прэм’ер распавёў, што ўмовы кантракту на 2004 год будуць базавымі пры абмеркаваньні кантракту на 2005 г., якое пачнецца неўзабаве. Расейскі прэм’ер Міхаіл Фрадкоў назваў такое разьвязаньне газавай спрэчкі кампрамісным.

У справе стварэньня супольнага газатранспартнага прадпрыемства на базе «Белтрансгазу», якога дамагаецца «Газпром», нічога новага не абвешчана — калі толькі вырашэньне газавай вайны не суправаджалася ніякімі сакрэтнымі пратаколамі.

Урад па-ранейшаму настойвае на тым, што «Белтрансгаз» каштуе 5 млрд даляраў, а «Газпром» прапануе за яго 600 млн. С.Сідорскі зноў падкрэсьліў, што можа быць праведзеная незалежная экспэртная ацэнка кошту прадпрыемства.

Для наданьня моманту дадатковае значнасьці, бакі падпісалі таксама дакумэнт аб праве ўласнасьці на нафтапрадуктаправоды, што цягнуцца праз тэрыторыю Беларусі. Міхаіл Фрадкоў адцеміў, што дзейнасьць «Захад-Транснафтапрадукту» будзе рэгулявацца паводле беларускага заканадаўства, пры тым прадпрыемства будзе знаходзіцца ва ўласнасьці расейскага боку.

Саступкі беларускага ўраду ў газавым пытаньні несувымерна большыя за саступкі «Газпрому», лічыць Валеры Дашкевіч, выканаўчы дырэктар ААТ «Белгазпрамбанк»: «З аднаго боку, Беларусь атрымала стабільную крыніцу газу, бо дагэтуль яна мусіла атрымліваць газ па мностве кантрактаў ад нібыта незалежных пастаўшчыкоў, якія, аднак, таксама мелі дачыненьне да «Газпрому». З другога боку, «Газпром» атрымаў тое, чаго найбольш хацеў — кантракт на пракачку газу празь Беларусь і амаль тую транзытную стаўку, што і хацеў мець. Гэта вельмі істотна: дагэтуль газ ішоў, можна сказаць, кантрабандна, бо ў сумленным бізнэсе ўсё грунтуецца на кантрактах і калі іх няма, то гэта вельмі кепска.

Беларусь атрымала ня тое, што хацела, напрыклад, не атрымала газу па расейскіх тарыфах. Калі ацэньваць памеры саступак, то «Газпром» паступіўся на перамовах недзе на 7—8%, а Беларусь адступіла на 30% ад сваіх патрабаваньняў. Такім чынам, вялікіх саступак з боку «Газпрому» я ня бачу.

Чаму Беларусь пайшла на саступку і ці былі тут палітычныя меркаваньні? Бясспрэчна, у шматгадзіннай гутарцы Пуціна з Лукашэнкам былі закранутыя вельмі многія пытаньні, але якія канкрэтна пытаньні закраналіся — мы даведаемся хіба падчас прыватызацыі, назіраючы за паводзінамі беларускіх уладаў».

СР

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?

Усе навіны →
Усе навіны

«Украіна ў НАТА — гэта дарога да грамадзянскай вайны». У Расіі раптам дасталі з шафы Януковіча — каб ён пахваліў Пуціна5

Як беларусам запаўняць анкету, неабходную для паездкі ў Латвію ці транзітам праз яе11

«Калі мы адмовіліся падпісваць, нам пачалі ламаць пальцы». Былы палітвязень Мікіта Літвіненка расказаў сваю гісторыю2

Палітзняволеную, якую судзілі з братам Латушкі, не выпусцілі па заканчэнні тэрміну. Завялі новую крыміналку2

Ажыла будпляцоўка ў Ждановічах, якая некалі планавалася пад Leroy Merlin1

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі18

У Беларусі могуць увесці новыя аўтамабільныя нумары: «дзве літары — тры лічбы — дзве літары».2

Да яе чапляліся ў цягніку, яна ўдарыла туфляй. Выйшла кніга з эпізодам з юнацтва каралевы Камілы2

«Указ прыняты, а як гэта павінна працаваць, прыдумай сам». Што думаюць настаўнікі пра забарону мабільнікаў у школах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць