Архіў

Не шукайце трупаў у містычнай рацэ

Сяброўства трох дзяцей незваротна распадаецца, калі аднаго з хлопчыкаў звозяць на машыне вычварэнцы.

Праз 25 год надломлены Дэйв (Цім Робінс) ня можа забыць пакутаў, Шон (Кевін Бэйкан) — паліцэйскі, які спрабуе змагацца са злом, а колішні гарэза хлапечай кампаніі Джымі (Шон Пэн) — былы крымінальнік.

Лёс ізноў зводзіць сяброў дзяцінства. Калі 19-гадовую дачку Джымі жорстка забіваюць, Дэйв вяртаецца дадому акрываўлены — а Шон распачынае сьледзтва па справе забойства.

Для 73-гадовага Клінта Іствуда, які выступіў рэжысэрам карціны і напісаў да фільму даволі неблагую музыку, важным зьяўляецца ня сам дэтэктыўны сюжэт, а глыбінныя стасункі паміж людзьмі, атмасфэра чалавечых характараў, схаваныя ў штодзённасьці жарсьці.

Акторскія працы ў фільме бліскучыя, з тонкімі нюансамі адценьняў. Сцэна ля ракі паміж Цімам Робінсанам і Шонам Пэнам ператвараецца ў патаемную — і звычайную — машыну наканаваньня, дзе ахвяры й каты — жывыя людзі па сваім выбары й па сваім характары.

Раман Дэніс Лехейн пераўтварыў у сцэнар Браян Гелгеланд, вядомы няўдалымі сюжэтамі фільмаў жахаў. Жанр дэтэктыўнага трымценьніка разьмякчаецца, у плыні карціны зьяўляюцца нясьпешныя затокі і тоні — і фільму бракуе аўтарскай упэўненасьці, вызначанай аўры, каб стаць шэдэўрам. Здаецца, абавязковыя для псыхалягічнага кіно дзіцячыя ўспаміны ўсё болей ператвараюцца ў стылёвы архаізм, хаця гэты архаізм і здольны шчэ быць нейкай падпоркай.

Амэрыканскія крытыкі надзвычай высока ацанілі карціну, роўна як і амэрыканскія гледачы. Але містычная рака дзейнічае не на кожнага.

Андрэй Расінскі

Кінафармат «4х4»

Таямнічая рака (Mystic River)

ЗША, 2003, каляровы, 137 хв.

Жанр: Драма

Адзнака: 6 (з 10)

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ4

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму23

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ4

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць