Меркаванні22

Мода і стыль

Мода на «джынс» і сіні колер прайшла. А ці састарэлі за 12 гадоў пасьля рэфэрэндуму герб «Пагоня» і бел‑чырвона‑белы сьцяг?

«Няма нічога хлусьлівей за моду і праўдзівей за стыль», — гэта старая як пажэжынскі цар‑дуб прыказка. Паглядзім вачыма моды і стылю ў палітычную сфэру.

Мода на каляровыя рэвалюцыі заахвоціла дэмсілы выбраць свой колер. Анатоль Лябедзька выказаўся пра «джынс». Ці ня модай на гэтую тканіну ён аргумэнтаваў свой выбар? А потым cпыніліся на цёмна‑сінім — колеры ўпэўненасьці. У далейшых падзеях гэтыя два колеры адыгрывалі аднолькавую ролю (пасьля выбараў «джынс» меў перавагу, але канчаткова страціў аўтарытэт пасьля, на мой погляд, бессэнсоўнай акцыі «Вялікі джынсавы фэст»).

Мода на «джынс» і сіні колер прайшла. Дык што: будзем прыдумляць новае? Падчас выбараў усе імкнуліся начапіць на заплечнікі сінія і джынсавыя стужачкі, але ніхто не выракаўся «Пагоні» і бел‑чырвона‑белага сьцягу. Ці састарэлі за 12 гадоў пасьля рэфэрэндуму герб «Пагоня» і бел‑чырвона‑белы сьцяг? Не. Дык навошта прыдумляць колер, калі мы яго маем з самага нараджэньня Беларусі?

Бел‑чырвона‑белыя фарбы апынуліся на значках «За Свабоду!». Так! Гэтыя значкі сталі папулярнымі сярод моладзі, і ў першы час іх нават стала бракаваць. Мы зь сябрамі дарылі іх хлопцам і дзяўчатам толькі пасьля правільнага адказу на пытаньне: «Што азначае гэты значак?» і тлумачэньня, навошта іх насіць. Але ішоў час, значкаў станавілася ўсё болей. Раздаваліся яны кожнаму жадаючаму ды па некалькі штук. А зараз увогуле зьявіліся нават на чорным фоне, ці белая птушка «свабода» на чорна‑чырвоным фоне. Сымбалічна? Мне сумна, што пад уплывам моды мы сталі меней задумвацца над сэнсам.

І што мы бачым праз год пасьля выбараў? Ці паболела значкаў на вуліцах вашага гораду? Цяпер кожны юнак, які лічыць модным насіць такі значак, не спрабуючы задумацца над сэнсам яго, не шкадуючы здыме яго пасьля першай жа заўвагі выкладчыка.

Цяпер зьвернем увагу на «імгненныя натоўпы».

Калі палітычныя флэш‑мобы пачалі пашырацца, многія з надзеяй глядзелі на новую форму барацьбы. Цяпер у Менску спэцслужбы не даюць сабрацца, а ў Берасьці дастаткова было аштрафаваць пяць чалавек, каб актыўнасьць у гэтым кірунку згасла.

Хочацца верыць, што флэш‑мобы ня зьнікнуць, а стануць ня толькі формаю пратэсту, але і стылем барацьбы.

Пытаньні ўзьнікаюць і ў іншых акцыях, такіх як «Дзень Еднасьці» (чаго чакалі арганізатары ад спалучэньня чырвона‑зялёнага і бел‑чырвона‑белага?), «Чарнобыльскі Шлях», падчас якога сама трагедыя і яе наступствы сыходзяць на другі плян, даючы месца выказацца лідэрам па ўсіх набалелых пытаньнях. А ўзгадайце нерашучасьць сталай апазыцыі падчас «Плошчы». Мне сумна, бо, здаецца, гэта — стыль барацьбы. І я наўмысна ня буду падводзіць вынікаў. Проста яшчэ раз паўтару: «У імкненьні рабіць штосьці мы часта не задумваемся аб будучых выніках!» Праходзіць час, і мода старэе.

Юрка Бакур, Дзівін—Берасьце—Горадня

Каментары2

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні2

З-за дзяржаўных абмежаванняў у Беларусі адмянілі ўжо другі штогадовы фестываль5

У Гродзенскім заапарку паказалі, супраць якой прыманкі не можа ўстаяць ягуар ВІДЭА2

Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла3

Кадастравае агенцтва паведаміла пра «гістарычную здзелку з нерухомасцю»4

Пачаўшы эканоміць святло, народ у адзіным парыве стаў на лыжы ФОТАФАКТ4

На МТЗ правялі эксперымент, замарозіўшы трактар «Беларус» ВІДЭА8

«Я толькі не разумею, для каго пабудавалі АЭС?» Даўно ніякая тэма не выклікала такіх эмоцый, як адключэнне святла на загад Лукашэнкі16

Беларуса, які ледзь не забіў дзіця ў аэрапорце «Шарамеццева», адправілі на прымусовае лячэнне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць