Архіў

Выпадак у Берасьці

Тры гады таму дасьледчыца архітэктуры старадаўняга Берасьця Ірына Лаўроўская, працуючы ў Польшчы над дысэртацыяй, знайшла шляхі папаўненьня кніжных фондаў берасьцейскай бібліятэкі.

У выніку ў бібліятэку трапіла каля 500 навюткіх кніг найлепшых польскіх выдавецтваў па гісторыі, гісторыі мастацтва і літаратуры.

Па ўсёй Беларусі разьляцелася тады інфармацыя афіцыйных СМІ аб такім шчодрым падарунку. Аднак ні Ірына Лаўроўская, ні «Стары горад» у гэтых паведамленьнях не былі згаданыя. Дырэктарка бібліятэкі Тамара Данілюк растлумачыла замоўчваньне сваёй занепакоенасьцю тым, каб згадка ў прэсе Ірыны Лаўроўскай, якая атрымала ад улад т.зв. «забарону на прафэсію» (яшчэ ў 1999-м яе звольнілі па палітычных матывах з пасады старшага выкладчыка Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту), не ўзбудзіла непатрэбнай цікавасьці з боку органаў. А ў якасьці кампэнсацыі такога стаўленьня Ірыне Лаўроўскай выдалі білет «Ганаровага чытача».

«Круглы стол» «Буг не падзяляе» прыпаў на 65-ю гадавіну заняцьця Берасьця войскамі Чырвонай Арміі і пачатку ў горадзе палітычных рэпрэсій, але ня гэта стала тэмай абвешчанага сходу. Прысутныя, сярод якіх і прадстаўніца Генконсульства Польшчы ў Берасьці Аліна Чарняўская, і начальнік упраўленьня культуры аблвыканкаму Рыгор Бысюк, а таксама асобы, прыналежныя да розных рухаў і партый, сабраліся ў актавай залі бібліятэкі зь іншай нагоды — дзеля прэзэнтацыі кнігі «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі», напісанай вядучым спэцыялістам упраўленьня культуры Берасьцейскага аблвыканкаму Леанідам Несьцерчуком.

Канфлікт выклікаў выступ Валер’я Мароза — падпалкоўніка КДБ і аднаго з аўтараў нядаўна апублікаванага фотаальбому «От Берестья до Бреста из века в век». У прысутнасьці ўдзельнікаў «круглага стала» краязнавец з КДБ абвінаваціў ў крадзяжы слуцкіх паясоў з касьцёлу ў Чарнаўчыцах дэпартаванага некалькі гадоў таму зь Беларусі кс.Зьбігнева Кароляка. З маўклівай згоды дырэктаркі Т.Данілюк чыноўнік КДБ выступаў калі і колькі хацеў, у той жа час знакамітая берасьцейская пісьменьніца Зінаіда Дудзюк атрымала ня больш як дзьве хвіліны часу. Не атрымала слова сярод іншых і згаданая вышэй І.Лаўроўская, вымушаная абмежавацца заявай аб неправамерным выкарыстаньні чыноўнікамі дзяржаўных сродкаў для выпуску ўласных кніг, якія выходзяць з грунтоўнымі памылкамі праз адсутнасьць адпаведнай навуковай рэцэнзіі.

Тады, напэўна, валодаючы мэтадамі псыхалягічнага ціску і апэратыўнымі дадзенымі на І.Лаўроўскую, падпалкоўнік КДБ В.Мароз выказаўся пра І.Лаўроўскую як дасьледчыцу. На думку І.Лаўроўскай, В.Мароз даўно «вывучаў» кола адраджэнцаў, сярод якіх трэба згадаць мастака Ўладзімера Базана (раптоўна памёрлага ў 1997 г.), паэта і тэлевядучага Міколу Пракаповіча, паэта Алеся Каска. Да гэтага ж кола належыць і Ірына Лаўроўская.

І.Лаўроўская адчула сябе абражанай і ў знак пратэсту адмовілася ад званьня «Ганаровага чытача» бібліятэкі, дзе адбыліся гэтыя падзеі. І.Лаўроўская ў заяве на імя дырэктаркі бібліятэкі напісала: «Лічу пагардаю заставацца ў адным сьпісе (фармальным ці нефармальным) з супрацоўнікамі органаў сьледчых і экзэкуцыйных, якія вызначыліся сваёй ганебнай палітыкай адносна нацыянальнага Адраджэньня і Незалежнасьці Беларусі». Вось так сьвята, прысьвечанае 15-годзьдзю супрацоўніцтва Берасьцейскай абласной бібліятэкі імя Горкага і Публічнай бібліятэкі Бялай Падляскі (Польшча), адзначылася скандалам.

Вольга Клішэвіч, Берасьце

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Іран заявіў, што гатовы заключыць пагадненне, якое гарантуе адсутнасць у яго ядзернай зброі, і патрабуе спыніць Ізраіль2

Выпускніца з Баранавічаў, якая набрала 400 балаў з 400, расказала, куды думае паступаць і што не разглядае замежныя ВНУ26

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, адзін гмах разбураны дашчэнту5

На фоне вайсковага парада Трампа ў Вашынгтоне па ўсёй Амерыцы прайшлі пратэсты1

Патрыярх Кірыл драматычна расказаў, як натаўцы адправілі насустрач яму грозны знішчальнік F-165

Трамп прагразіў Ірану атакай «на ўзроўні, які ніколі раней не бачылі», калі той нападзе на ЗША2

Ці сапраўды ў Турцыі сёлета паўпустыя пляжы?

Пентагон павіншаваў амерыканцаў з Днём Сцяга выявай расійскага флага4

«Мы так і па Мінску пройдземся». У Варшаве адбыўся вялікі гей-прайд, было шмат бел-чырвона-белых сцягоў ФОТЫ31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет9

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць