Архіў

Банкір з замашкамі лінгвіста

Швайцарац Поль Зутэр дасьледаваў тэфсыр — сярэднявечны пераклад Кур’ану на беларускую мову.

Швайцарскі дасьледнік Паўль Зутэр на прэзэнтацыю сваёй кнігі «Alfurkan tatarski» ў гатэль «Кастрычніцкі» спазьніўся. У фае перад канфэрэнц-заляй нэрвова перашэптваліся прадстаўнікі творчага бамонду — выдавец Зьміцер Санько, лацініст Алесь Жлутка, мовазнаўца Генадзь Цыхун. Усе салідныя, у пінжаках, пры гальштуках. А Зутэр прыйшоў зусім адрозны: шумны, у кашулі, з заплечнікам і з пакетам у руках.

Ён лінгвіст з адукацыі, але зусім ня «кніжны чарвяк» — цяпер працуе ў банку. Пачынаў з арабістыкі. Вывучаў арабскую мову, іслам у акадэмічных аўдыторыях Эўропы і беспасярэдне на Ўсходзе. На пачатку 80-х зацікавіўся славянскімі тэкстамі, запісанымі арабскімі літарамі: гэткім спосабам запісу карысталіся на Балканах. Тое, што гэтак пісалі й беларускія татары, сталася для Зутэра адкрыцьцём. Праз Моніку Банькоўскую й Арнольда Макміліна ён здабыў копію рукапісу тэфсыру (пераклад Кур’ану з камэнтарамі), якая захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Адам Воршыч

Каментары

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты8

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў1

«Ад вэнджання курэй я адмовіўся зусім». Магілёўскі інжынер расказаў пра спецыфіку гатавання рыбных і мясных далікатэсаў1

ЗША дазваляюць везці нафту Ірану для таго, каб ён дазваляў рабіць гэта іншым4

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць8

Людзі жахнуліся заробку нянечкі ў садку побач з Нацыянальнай бібліятэкай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты8

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць