Архіў

Што новага ў заканадаўстве ад 1 студзеня?

Так, з 1 студзеня пачала дзейнічаць пастанова Савету міністраў №1579, якая ўводзіць мінімальную зарплату з 1 студзеня ў памеры 128 860 рублёў.

У рэчышчы захадаў па ўзмацненьні сацыяльных гарантый было зацьверджана й Палажэньне аб парадку ўвядзеньня зьніжак і надбавак да страхавых тарыфаў па абавязковым страхаваньні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасьці й прафэсійных захворваньняў (пастанова Саўміну №1591). Спадарожнічае яму пастанова №1650 «Аб зацьвярджэньні на 2005 год памераў адлічэньняў у спэцыяльны страхавы рэзэрв і фонд папярэдніх (прэвэнтыўных) мерапрыемстваў па абавязковым страхаваньні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасьці ды прафэсійных захворваньняў» (адлічвацца мусіць адпаведна 89% і 5%).

Для работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў павінны быць цікавымі навагоднія памеры пакрыцьця выдаткаў пры службовых камандзіроўках (з 1 студзеня сутачныя складаюць 10 000 руб., сутачныя пры аднадзённых службовых камандзіроўках і камандзіроўках у такую мясцовасьць, адкуль ёсьць мажлівасьць штодзённа вяртацца да месца пастаяннага жыхарства, — 5 000 руб., кампэнсацыя расходаў па найме жылога памяшканьня без прад’яўленьня пацьвярджальных дакумэнтаў — 3 000 руб.).

Пачынае дзейнічаць і — «Інструкцыя аб парадку выплаты грашовай кампэнсацыі сем’ям пры нараджэньні блізьнят». З 1 студзеня на 50% павялічваецца таксама памер аднаразовае дапапогі пры нараджэньні трэцяга й наступных дзяцей. Яна мае складаць блізу 408 000 руб.

Зь першага студзеня нарэшце набывае законную сілу распараджэньне Міністэрства інфармацыі аб павелічэньні ў радыёэтэры аб’ёму айчыннай музыкі да 75%. Пра апошняе было напісана летась так шмат і з розных бакоў, што няма сэнсу пакідаць нейкія адмысловыя камэнтары. Хочацца толькі выказаць спадзеў, што надалей гэтая безумоўна пазытыўная навэла ня будзе ўступаць у калізіі з нават не падзаконнымі, а проста-такі незаконнымі актамі, якія ўводзяць сьпісы «няправільных айчынных музыкаў». Не забудзься выключыць прас, беларусе!

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Уладзіслаў Белавусаў і Кірыл Касьцян

Аўтары агляду — аналітыкі інтэрнэт-часопісу юрыстаў і палітолягаў «Праўнік» (praunik.org).

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў22

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Індыйскія дактары падчас падрыхтоўкі пацыенткі да аперацыі выявілі новую групу крыві

У Японіі пасля землятрусу на бераг выкінула некалькіх кітоў ВІДЭА1

На Камсамольскім возеры ў Мінску канцэнтрацыя нафтапрадуктаў большая за дапушчальную ў 4,2 раза3

Ці можна праваслаўнаму дасылаць дыкпікі? «Калі яна сама просіць»11

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны4

Трамп наклаў 25% пошліны на Індыю4

Чамаданава расказала, што катэгарычна нельга абмяркоўваць на кухнях29

«Больш глядзіце беларускае тэлебачанне». Чыноўнік з Мінюста адказаў на заклапочанасць умовамі ўтрымання палітвязняў8

У Мінску за вырошчванне канопляў затрымалі ўладальніка начнога клуба4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў22

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць