Архіў

Беларуская музыка наступае на танках

Альбом і сынгал году

Калі пазалеташняй асаблівасьцю была велізарная колькасьць відэакліпаў, то асноўнай прыкметай году 2004­га сталася павышэньне колькасьці выдадзеных дыскаў. Пры гэтым кліпаў зьнялі яшчэ болей, чым у 2003-м.

Калі раней найлепшы альбом выбіралі з трох-пяці кандыдатаў, то цяпер прэтэндэнтаў дзясятак: «Танкі» («Нэйра Дзюбэль»), «Паравоз каханьня» («WZ-orkiestra»), «Дні» («Індыга»), «Мой двор: вясельлі і пахаваньні» (Сярога), «Сем» («Троіца»), складанка «Генэралы айчыннага року»…

Наш выбар — за альбомам «Танкі». «Нэйра Дзюбэль» памяняў на траціну склад і запісаў першую за сваю 15-гадовую гісторыю беларускамоўную праграму. «Танкі» цікавыя як музычна, так і ідэйна. Кулінковіч без кампрамісаў кажа, што галоўнае — не нарадзіцца тут, а тут памерці. З горыччу сьмяецца з таго, што бусел ёсьць сэкс-сымбалем усёй Беларусі і з гонарам кажа «Беларусь — мая радзіма».

Атрымала большы распаўсюд такая піяр-форма, як сынгал, ці самотнік. Ў 2004-м упершыню зьявіліся такія цікавосткі, як відэасынгал («Безь білета» з «Лодачкамі»), інтэрнэт-сынгал («J-Moрс» — «Сто дарог»), мультымэдыя-сынгал («Крамбамбуля» з «Радыё 0,33 FM»: песьні, размовы, мэлёдыі для мабільных, фота, флэш).

Падзея году

Пачатак 2003-га нам запомніўся дзесяццігодзьдзем «N.R.M.» — аднайменнай песьняй, «бэставай складанкай» і турнэ па Беларусі; красавік — «Генэраламі айчыннага року» ў Лядовым палацы; травень — трохдзённымі «Таўкачыкамі», што сабралі ўвесь фольк-мадэрн і выехалі за межы менскай кальцавой — у Любань.

У траўні ж дуэт «Аляксандра і Канстанцін» паехаў на «Эўрабачаньне-2004». Удзел беларусаў у буйным эўрапейскім поп-фэсьце можна лічыць падзеяй году, не зважаючы на месца, што яны там занялі.

З падзей другой паловы году — загад Мінінфармацыі павялічыць квоту на беларускую музыку ў FM-этэры да 75%, які мусіць выконвацца з 1 студзеня 2005. Пабачым, хто мае рацыю: радыйнікі, якія гавораць, што такія патрабаваньні — сьмерць для камэрцыйнага радыё ў Беларусі, ці тыя, хто кажа, што 75% пойдуць на карысьць усім.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"

Сяргей Будкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу5

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу5

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць