Архіў

Айнштайн чужы для ўсіх

Айнштайна, які 100 гадоў таму стварыў спэцыяльную тэорыю адноснасьці, лічаць грамадзянінам сьвету: на працягу свайго жыцьця ён меў некалькі грамадзянстваў, у тым ліку швайцарскае, нямецкае і амэрыканскае. Вучань­няздара ў школе, у 26 гадоў Айнштайн робіць адкрыцьцё, за якое пазьней атрымае Нобэлеўскую прэмію.

Перакананы пацыфіст, Айнштайн у 1939 падпісваецца пад лістом да прэзыдэнта ЗША Рузвэльта з папярэджаньнем пра небясьпеку стварэньня атамнай бомбы ў Нямеччыне, ініцыюючы пачатак амэрыканскага атамнага праекту. Пасьля Хірасымы і Нагасакі Айнштайн патрабуе забараніць ядзерную зброю і засьцерагае перад гонкай узбраеньня звышдзяржаў. Актыўны ўдзельнік сіянісцкага руху, у 1952 ён адмаўляецца стаць прэзыдэнтам Ізраілю. Да самай сваёй сьмерці ў 1955 Айнштайн захоўвае пачуцьце гумару і расказвае анэкдоты свайму папугаю, каб «вывесьці яго з дэпрэсіі». 2005 год у Нямеччыне абвешчаны годам Айнштайна.

Як нацы выкарысталі Айнштайна

«Мой муж увесь час атрымлівае абразьлівыя лісты», — абуралася Эльза Айнштайн 11 красавіка 1933 у лісьце да сваёй сяброўкі. «Нямецкія габрэі думаюць, што ён нясе ім няшчасьце».

Пачатак найбольш злавеснай эпохі ў нямецкай гісторыі. 30 студзеня 1933 году Гіндэнбург прызначыў Адольфа Гітлера райхсканцлерам; выбары 5 сакавіка нечакана прыносяць НСДАП бальшыню месцаў у парлямэнце. Тым часам дыскрымінацыя габрэяў набывае пагрозьлівыя маштабы. З асьцярогі за сваё здароўе і жыцьцё Айнштайн у кастрычніку 1933 разам з жонкай выпраўляецца ў эміграцыю ў ЗША. Тое, што Айнштайн у такі цяжкі і небясьпечны для яго час атрымлівае поўныя абвінавачаньняў лісты акурат ад габрэяў, на першы погляд здаецца парадаксальным. Чаму камусьці прыходзіла ў галаву ўскладаць на сусьветна вядомага фізыка адказнасьць за палітычныя падзеі ў Нямеччыне?

6 лістапада 1919 брытанскія астраномы ўпершыню далі неабвержныя экспэрымэнтальныя доказы слушнасьці тэорыі адноснасьці: назіраньні падчас поўнага сонечнага зацьменьня пацьвердзілі гіпотэзу Айнштайна аб тым, што прамяні сьвятла ў гравітацыйных палях адхіляюцца ў два разы мацней, чым прадказвала клясычная фізыка.

Наступным днём лёнданская «Таймс» гучна абвясьціла пра зорную гадзіну тэарэтычнай фізыкі: «Навуковая рэвалюцыя. Новая тэорыя сусьвету. Уяўленьні Ньютана былі няслушныя!» Цягам некалькіх дзён вестка абляцела ўвесь сьвет.

Увосень 1919 прэса, якая дагэтуль амаль ня згадвала тэорыі адноснасьці і яе творцы, выбухнула артыкуламі на гэту тэму. У наступныя гады былі надрукаваны тысячы артыкулаў, брашур і кніжак — амаль усе сумнеўнага навуковага ўзроўню і збольшага загадзя задуманыя як правакацыя, агітацыя ці палеміка.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алесь Пяткевіч; Spiegel.de

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі13

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Хачу ўзяць інтэрв’ю» — «Не» — «Давайце я вас сфатаграфую» — «Не». Бяляцкі расказаў пра сустрэчу ў калоніі з Пратасевічам9

Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў «Калядны вальс»

Пажар у Салігорску: работнікі МНС выратавалі чатырох чалавек, 10 — эвакуяваны

«Мара ў нас адна — каб ён сканаў». Зяленскі сардэчна павіншаваў з Раством14

Калядную службу ў каталіцкай парафіі Брэсцкай вобласці правёў святар з Індыі1

Змрочная таямніца з мінулага: мора выкінула сотні старадаўніх чаравікаў1

У Мазыры за палітыку асудзілі мясцовага прадпрымальніка — аднаго з нешматлікіх уласнікаў электрамабіля ў горадзе5

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было непрыемных наступстваў

У Гданьску мужчына напаў на беларуса з нажом, а потым выпадкова зайшоў да яго ў краму — і папаўся20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі13

Новы старшыня Канстытуцыйнага суда адправіў сына вучыцца на разведчыка ў акадэмію ГРУ. А як пачалася вайна, хутчэй забраў з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць