Архіў

Тацяна Барысік

Навіна тыдня

І надышоў вечар. І сьцішыў ліпкі пры вуліцы, і цукровачкі ў садзе сьцішыў. Нават занядбаныя сьліўнякі, смароднікі пачалі здавацца гушчарамі ад прыцемку гэтага. Засыналі калодзежы, засыналі хаты жылыя і кінутыя. Толькі цётцы Любе ня спалася. Кульгаючы, яна сунулася кудысь па вясковай вуліцы. Спынілася ў задуменьні, нагу хворую пачухала. От, халера ясная, млее, хоць ты што хочаш! Каб не нага гэтая, штодня б у грыбы лётала, свайго не ўпусьціла б. А як жа інакш — маладая, спрытная баба, шчэ толькі сем год на пэнсіі, ніхто ў вёсцы зь ёй не зраўнуецца. Ды няма беднай тутака разгону. Яшчэ гадкоў пяць таму штовечар шпацыравала па вуліцы, па гасьцёх швэндалася. І пад’ясі, і пагамоніш, усё выведаеш: у каго кура здохла, хто колькі гуркоў выбраў, якія госьці на кірмаш прыяжджалі. А цяперака сумна. Паўміралі, папазьяжджалі. Тыднямі не чуваць нічога. Хіба што хуткую хто выкліча, дык і тое размоваў на паўгоду. Зьвяліся людзі, зьвяліся й навіны.

Але сёньняшняя навіна хоць куды! Гады ў рады такое надарыцца. Мо да Савончыкавых забегчы, пакуль спаць не паўлягаліся?

Прайшлася Любка яшчэ тро¬хі, зноў нагу пачухала, здаля на вокны свае цёмныя зірнула.

«Ат, чорт яго бяры, не ўцячэ хата», — вырашыла цётка і рушыла да Савончыкавай хаты. Адчыніўшы дзьверы ў сенцах, угледзела ўкручаную ў кабат старую Савончыху, засакатала з парогу:

— Ці чулі вы дзіва?

— Якое, Любачка? — шчырая зацікаўленасьць у голасе межавала зь неспакоем, з-пад стракатае хусткі дапытліва глядзелі на госьцю вочы. Баба баялася прапусьціць хаця слова.

— Ета ж сёньня прыйшоў з поля віхор, — працягвала Любка. — Падняў Васілёў стажок саломы, расьцерушыў паўсюль, а плёнку з грузікамі, катораю стажок накрывалі, на два шматкі парваў і на правады кінуў. Во як!

— Віхор ды Васілёву салому раскідаў? — для пэўнасьці перапытала Савончыха ў чаканьні новых падрабязнасьцяў.

— Ага, і раскідаў за якую мінуту. А Васіль з жонкаю ся¬дзелі на лаўцы і на еты цуд гля¬дзелі.

— А што ты зробіш, галубка мая, рады не дасі.

— Вось дык на табе! У нас жа на двары фіранкі сохлі, і не зварухнулася ні адна, — падаў голас з-за грубкі стары Савончык.

— А ад чаго ж гэта можа быць, га? — не супынялася Любка.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Wildberries знайшлі тавары з «экстрэмісцкай» сімволікай4

Інфармацыю знайшлі на камп'ютары чалавека з Беларусі. Стала вядома, што за праблема з бяспекай была ў «Байхэлп»11

Івулін: У мяне было рэнамэ «гразы першакурсніц». Кожны год я, як Змей Гарыныч, прылятаў і забіраў самую прыгожую8

Грыбнікі запісваюць відэа, як проста ў лесе ядуць «чортавы яйкі»4

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім27

У Магілёве ўраган знёс з балкона норкавае футра, якое знайшлося за тры кіламетры ад дома3

Трамп адгаварыў рэспубліканцаў ад падтрымкі закона аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі8

Нешта загарэлася на заводзе «Керамін» ВІДЭА1

У Мінску разглядаюць праект трэцяга транспартнага кальца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Знойдзена цела супрацоўніцы віцебскай хіміі — яе шукалі два з паловай гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць