Архіў

Прывід Опэры

Раман Гастона Леру пра фантома, які хаваецца ў сутарэньнях парыскае опэры й дапамагае пекнай сьпявачцы Крысьціне, пераносіўся на экран некалькі разоў. Першая пастаноўка 1925 году была нямой — і пачвару іграў майстар мэтамарфоз Лон Чэйні; апошнюю карціну 1999 году зрэжысаваў Дарыё Арджэнта — італьянскі клясык крывавых кашмараў.

Але Эндру Лойд Уэбэр у 1986 годзе прапанаваў мюзыкл, дзе монстар ператвараўся ва ўзьнёслага рамантычнага героя са зьнявечаным тварам і змрочнай, але закаханай душою. Фільм Джаэля Шумахера — старанная экранізацыя гэтага мюзыклу.

На фільм варта схадзіць дзеля ўрачыста-пяшчотнай музыкі кампазытара. Ёй у карціне анічога не замінае. Падчас сьпеваў замест закадравага перакладу — субцітры, так што гледачы чуюць арыгінальныя галасы — мяккія, чульлівыя і злосна-жарсьлівыя. Галасы шэпчуць да датклівае саладжавасьці і пагражаюць помстай.

Калі актор ці актрыса пачынаюць сьпяваць, то астатнія людзі ў кадры па магчымасьці нерухомеюць, каб не засланяць сабой музыку. Так што скульптура натуральна пачуваецца на экране, а найлепшыя моманты — калі людзі наўмысна іграюць статуі. І хаця падобнае было ў кінаманьерыста Жана Както (у казцы пра пачвару й прыгажуню), пастаноўка Шумахера — гэта багатая мэйнстрымная опэра з прыхаванымі мыльнымі элемэнтамі.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Андрэй Расінскі

«Прывід Опэры» («The Phantom of the Opera»)

ЗША—Вялікабрытанія, 2004, каляровы, 143 хв.

Жанр: містычны мюзыкл (опэра)

Адзнака: 5 (з 10)

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

Пяць расійскіх дронаў ляцелі прамым курсам на базу НАТА ў Польшчы5

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ5

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў8

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў2

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў12

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю14

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць