Архіў

Пара словаў

Ад нейкага часу я сачыў за артыкуламі ў «Нашай Ніве», дзе чытачы — рупліўцы чысьціні беларускай мовы — прапаноўвалі новыя прыдуманыя беларускія словы тэхналягічнага, хатня-бытавога ці іншага характару. Мне самому заўсёды карцела, каб беларуская мова ачысьцілася ад набегаў русіцызмаў, палянізмаў ды іншых «-ізмаў».

Ёсьць у глыбінцы беларускага фальклёру словы, якія трэба старанна пашукаць.

Калісьці ў тыднёвіку «Голас Радзімы» нагадвалася, што лексыкограф Сьцяпан Некрашэвіч з групай знаўцаў беларускай мовы езьдзілі ўглыб і ўшыр Беларусі і знайшлі трыста беларускіх слоў, што ніколі не ўжываліся ў беларускай мове і літаратуры (якія і дзе яны?). І вось мне пачалі прыходзіць на думку новыя словы, і хачу запрапанаваць іх пад Ваш разгляд.

Вось, прыкладам, ужываем палянізм «аканіцы» (рас. «ставни»). А беларускі заменьнік — «наваконьнікі». У вагонах кажуць «буфэры» (анг. «buffers», пол. «zdenaki»), а беларускі заменьнік — «сутычнікі» (ад «сутыкацца»). Да расейскага «отпуск» беларускі нэалягізм — «вольнаткі» (ад «вольны»). Далей, ёсьць расейскія «коньки» — прадмет папулярнага прафэсійнага і рэкрэацыйнага спорту. Па-беларуску ж — «каўзуны» (ад «коўзацца», «коўзанка»). Або расейскае «лыжи» — па-беларуску «палазьнякі» (ад палазоў у санях). М.Гарэцкі ўжываў «ірты».

Вышэйнагаданыя новыя словы дасылаю да вашага ветлівага разгляду.

Чыкага

Каментары

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць