Архіў

Навіны спорту

Гарадзенскім дзяўчатам роўных няма

«Алімпія» (Горадня) чацьвёрты раз запар выйграла жаночы чэмпіянат Беларусі па баскетболе. У фінальнай сэрыі да трох перамог каманда перамагла барысаўскую «Бярэзіну-БДАФК» — 3:0. Някепскія шанцы на чэмпіёнства маюць і гарадзенцы-мужчыны. 15 красавіка пачынаюцца паўфіналы ў нацыянальным першынстве. «Горадня-93» гуляе зь віцебскім «Лякаматывам-КіС», а менскі «Віталюр» — з асіповіцкім АЗАА. Сэрыя — таксама да трох перамог.

Старт чэмпіянату

У найбліжэйшыя выхадныя стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе. У суботу будуць згуляныя чатыры матчы: МТЗ-РІПА (Менск) — «Дынама» (Менск), «Шахцёр» (Салігорск) — БАТЭ (Барысаў), «Славія» (Мазыр) — «Тарпэда» (Жодзіна), «Дняпро-Трансмаш» — «Гомель». У нядзелю пройдуць тры астатнія паядынкі: «Дынама» (Берасьце) — «Дарыда» (Ждановічы), «Лякаматыў» (Менск) — «Зорка-ВА-БДУ» (Менск), «Нёман» (Горадня) — «Нафтан» (Наваполацак).

Паводле рашэньня Беларускай фэдэрацыі футболу, туры беларускага чэмпіянату будуць праходзіць у выходныя, а тэлеканал «Лад» абяцае паказваць адзін з матчаў у жывым этэры.

Каб усе так лаяліся

Расейскі футбольны саюз (РФС) можа накласьці штраф на паўабаронцу маскоўскага «Дынама» і найлепшага гульца зборнай Беларусі-2004 Максіма Рамашчанку. За дзесяць хвілін да заканчэньня матчу расейскай прэм’ер-лігі «Дынама» (Масква) — «Сатурн» (Раменскае) арбітар сустрэчы Сяргей Фурса выдаліў з поля беларуса, а таксама гульца «Сатурну» Валера Есіпава за тое, што нецэнзурна лаяліся адзін на аднаго.

Рамашчанка пасьля матчу моцна зьдзівіўся: «Калі за мат кожнага выганяць з поля, то да канца сустрэчы ніхто не дагуляе». Футбалістам, паводле дысцыплінарнага рэглямэнту РФС, пагражае штраф у 100 тыс. расейскіх рублёў і дыскваліфікацыя на чатыры гульні.

Мабільнік — найлепшы сябар трэнэра

Трэнэр лёнданскага футбольнага клюбу «Чэлсі» Жазэ Мурынью быў дыскваліфікаваны на два матчы Лігі чэмпіёнаў — сустрэчы адной чацьвертай фіналу між «Чэлсі» і «Баварыяй» (6 і 12 красавіка). Першы матч, што прайшоў на мінулым тыдні, партугальскі спэцыяліст сумленна адседзеў у падтрыбунным памяшканьні. Але нямецкія журналісты — а «Баварыя» саступіла зь лікам 2:4 — падазраюць, што ня ўсё было чыста. Так, журналісты «Bild» кажуць, што трэнэр галкіпэраў лёнданскага клюбу Сільвіну Лоўру падчас другога тайму тройчы адыходзіў у падтрыбунныя памяшканьні, і пасьля кожнага зь ягоных вяртаньняў «Чэлсі» праводзіў замены. А трэнэр лёнданцаў па фізпадрыхтоўцы Руй Фарыя правёў увесь матч, нягледзячы на вельмі цёплае надвор’е, у шапцы. Журналісты намякаюць на тое, што ў партугальца на галаве было схаванае нейкае прыстасаваньне для сувязі з галоўным трэнэрам. Для Мурынью гэта не ўпершыню. Два гады таму, калі ён быў трэнэрам «Порту», падчас паўфіналь-нага матчу Кубку УЭФА з рымскім «Лацыё» на яго таксама была накладзена дыскваліфікацыя. Але Мурынью паслаў на лаву трэнэраў больш за трыццаць эсэмэсак. «Порту» тады пасьпяхова прайшла паўфінал і ўрэшце выйграла Кубак УЭФА.

Кепкетэр сыдзе праз год

Знакаміты дацкі чарнаскуры бягун Уілсан Кепкетэр заявіў пра тое, што завершыць сваю спартовую кар’еру пасьля чэмпіянату Эўропы-2006, што мае прайсьці ў швэдзкім Гётэборгу. «У 1995 я выйграў у Гётэборгу першы тытул, там я маю намер і завяршыць выступленьні».

Уілсан нарадзіўся ў 1973 г. у Кеніі, але колькі год таму прыняў грамадзянства Даніі. «Кіпкетэр шмат даў як лёгкай атлетыцы наагул, так і дацкаму спорту ў прыватнасьці. Яго будзе не хапаць на лёгкаатлетычных пляцоўках сьвету», — з сумам зазначыў прадстаўнік Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Даніі.

АР

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пакінуў пасаду і заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці49

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

«Ваўкі, якія доўга жылі з людзьмі». Пароды сабак пачалі развівацца яшчэ ў Каменным веку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ14

«Дзед будзе глядзець асабіста. Калі яму спадабаецца…» Зянковіч расказаў, як з ім запісвалі першае інтэрв'ю ў СІЗА КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць