Архіў

Лётас Мартынава

Дзейнасьць МЗСу нагадвае адну дзіцячую гульню, дзе кiндэрам прапануецца пабудаваць з асобных напiсаных на картках словаў лягiчны сказ. Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Усе нашы абломы ад таго, што мы фармальна, калi не абыякава, ставiмся да Ягоных генiяльных iнструкцый. Так, днямі Ён канкрэтна прапiсаў, што антыбеларускiя мэсыджы лiдэраў ГУУАМу трэба ўспрымаць па-фiлязофску.

Такое ўражаньне, што клеркi нашага МЗСу згаданага прагону ўвогуле ня чулi — цi то ў iх прыступ сэнсорнай афазii, цi то падчас трансьляцыi ўсiм мiнiстэрствам пераключылiся з БТ на спадарожнікавы канал, дзе «Мілян» весела апускаў «Парму».

Прынамсi, мяркуючы па апошнiх эмзээшных дакумэнтах, анiякiх зьмен у працы беларускага Ке д’Арсэ не назiраецца.

Дзейнасьць роднага МЗСу ўсе больш нагадвае адну дзіцячую гульню, дзе кiндэрам прапануецца пабудаваць з асобных напiсаных на картках слоў лягiчны сказ. Лiчыцца, што падчас гульнi ў дзяцей афiгiцельна разьвiваецца ай-к’ю.

Падаецца, падобнай гульнёй забаўляюцца i ў канторы Мартынава, хiба што з той розьнiцай, што словы ў картках амаль не мяняюцца.

Зранку дыпляматы прыходзяць на працу i складаюць ноты пратэсту шляхам ператасоўваньня адзiнак свайго слоўнiкавага гербарыю: «двайныя стандарты», «скажоныя лiнзы», «тэндэнцыйны погляд», «мова ціску», «праплачаная правакацыя».

Як прыклад — рэакцыя на заяву грузiнскага прэзыдэнта i парлямэнту. Як вядома, каўказцы напярэдаднi збору прэзыдэнтаў ГУУАМ заявілі: «Мы лiчым, што беларускi народ мае права на свабоду выбару, свабоду выказваньняў, свабоду слова, свабоду весьцi палiтычную дзейнасьць». На гэта нашы дыпляматы хуценька склалi чарговую ноту пратэсту.

Чытаць яе гэтак жа сумна, як глядзець дваццатую частку «Сківіц». Усё хадульна i, галоўнае, прадказальна: акула пасьнедае ўсiмi, акрамя галоўнага героя.

Дарагiя беларускiя Мэтэрнiхi i Талейраны, каб не было крызiсу жанру, трэба больш уважлiва слухаць роднага прэзыдэнта. Калi б вы паставіліся да слоў грузiнскага лiдэра па-фiлясофску, усё выглядала б iнакш.

Катэгорыя «мець», зь якой так носiцца Саакашвiлi, — гэта звычайны маральны ўтылiтарызм, якi Эрых Фром выдатна разграмiў у «Мець або iснаваць».

Натуральна, адказ Мартынава павiнен быць фiлязофскiм опусам. Напрыклад:

«Шаноўны Саакашвiлi. Нас вельмi зацiкавіла прапанаваная Вамi канцэпцыя модусу быцьця, аднак яе iдыяматычныя аспэкты насьцярожваюць. А што калi паглядзець на праблему выбару ў кантэксьце iдэi экзыстэнцыяльнага i прац позьняга Тамаша Аквiнскага? Чакаем адказу. Ваш МЗС РБ…» — i г.д.

Вiдавочна, атрымаўшы такое мыла, вiцязь у тыгравай шкуры ў наступны раз яшчэ сто разоў падумае, цi зьвязвацца яму са славянскiм волатам.

А яшчэ лепей адказваць у фармаце японскага хайку:

Правы чалавека

Нават у жука ёсьць крылы

Месяц уначы як корак

Зь вітаньнем, беларускi МЗС

Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць