Спорт1212

Алімпійскі чэмпіён Рыа Уладзіслаў Ганчароў: «Беларусы не такія нахабныя, як рускія»

Батуціст Уладзіслаў Ганчароў заваяваў адзін залаты медаль для Беларусі на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Чэмпіён даў інтэрв’ю выданню by.tribuna.com. Вось некаторыя вытрымкі з яго:

«Мне падабаецца характар беларусаў. Мы не такія нахабныя, як рускія. Паглядзіце нават на тое, як расейцы паводзяць сябе на дарогах.

У нас усё больш прыязна: папросіш саступіць, ўключыш паваротнік, падзякуеш — і ўсё. Хоць я не раблю высноваў аб нацыі па некалькіх яе прадстаўніках. Да прыкладу, я меў зносіны з двума партугальцамі, але на падставе гэтага не магу дурное казаць пра тое, што там за народ.

— Лічыцца, што жыхары Усходняй Беларусі блізкія па менталітэту з рускімі. Згодны?

— Не, абсалютна. Якая розніца, у якой частцы Беларусі ты жывеш, калі краіна ў нас адна? Беларусь занадта маленькая, каб дзяліць яе на часткі па якіх-небудзь прыкметах. Каб дзяліць, краіна павінна быць мінімум маштабаў Расіі.

Некаторыя людзі ніколі не чулі пра Беларусь. У нас быў выпадак: засяляліся ў гатэль у Даніі, і на ресэпшн адміністратар некалькі разоў перапытала, адкуль мы прыехалі і дзе знаходзіцца наша дзяржава. Калі за мяжой мне даводзіцца распавядаць пра Беларусь, адразу ўспамінаю пра гераізм у Вялікай Айчыннай вайне, часам называю імёны такіх спартсменаў як Домрачава», — сказаў Ганчароў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць