Грамадства6161

«Я ўяўляю пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы». Яраславу Раманчуку забаранілі ўезд у Шэнген

Прэзідэнт Навукова-даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук трапіў у «чорныя спісы» Шэнгенскай зоны, піша Радыё Свабода.

«У кастрычніку ў нас былі запланаваныя мерапрыемствы ў Літве, разам з сябрамі з АГП, з Анатолем Лябедзькам у тым ліку, — кажа Яраслаў Раманчук. — Падалі дакументы на атрыманне візы, як рабілі апошнія 20 гадоў. Папярэдняя гадавая шэнгенская віза ў мяне была акурат літоўская. Падалі і падалі. 16 кастрычніка трэба было забіраць, а мне сказалі прыйсці асабіста. Ну добра, можа, нешта падпісаць дадаткова трэба. Прыйшоў. А мне кажуць — вам адмоўлена».

У дакуменце з адмовай прычынай названа тое, што эканаміст нясе «пагрозу нацыянальнай бяспецы».

«Я падумаў адразу, што нешта пераблыталі ў консульстве, — працягвае Раманчук. — Звярнуўся да консула асабіста. А ён кажа — нічога не магу зрабіць, звяртайцеся ў суд. На працягу месяца. Як я магу ў літоўскі суд звярнуцца, калі я нават не магу туды даехаць?»

Неўзабаве пасля гэтай гісторыі Яраслаў Раманчук паехаў у ЗША на канферэнцыю, чытаў лекцыі ў Вашынгтоне. Пасля гэтага падаў дакументы на атрыманне шэнгенскай візы ў амбасаду Францыі. Марна. Па словах францускага консула, Раманчук цяпер можа атрымаць толькі нацыянальную французскую візу. Шэнгенскую яму выдаць не могуць пры ўсім жаданні, бо Літва ўнесла беларускага эканаміста ў «чорны спіс».

«Літоўцы мне нават не сказалі, што гэта яны зрабілі, — кажа Раманчук. — Казалі, што «адна з краінаў Шэнгенскай зоны». Я сабе думаю — вось гэта нумар. Пачаў праз сяброў літоўскіх дапытвацца, што гэта можа быць. Мне сказалі, што прычынай могуць быць мае каментары пра магчымую сувязь высокапастаўленых літоўскіх чыноўнікаў і сілавікоў з кантрабандай тытунёвых вырабаў з Беларусі. Што яшчэ, я нават уявіць не магу. За ўвесь 2019 год толькі аднойчы адпачываў у Літве, у Паланзе з сям’ёй. Яшчэ праездам быў, калі ў Польшчу ездзіў. І ўсё».

Па словах Яраслава Раманчука, за ўсе гады атрыманьня шэнгенскіх візаў і паездак у краіны Шэнгенскай зоны ён ніводнага разу не меў нават штрафу за пераход дарогі на чырвонае сьвятло, не кажучы пра іншыя правапарушэнні.

«Ніякіх камерцыйных аперацый не праводзіў, ніколі не затрымліваўся, ніякіх папярэджанняў за 25 гадоў не меў, увогуле нічога, — кажа Яраслаў Раманчук. — Таму

магу звязваць гэтую сітуацыю толькі са сваімі каментарамі пра кантрабанду тытунёвых вырабаў праз беларуска-літоўскую мяжу. Я выказваўся пра гэта, выказваў меркаванне пра існаванне міжнароднай злачыннай групоўкі. Пра тое, што яе існаванне было б немагчымым без удзелу сілавых структураў Літвы. Мне намякнулі, што гэта магло быць прычынай. Яшчэ я часам даю каментары агенцтву «Спутнік».

Забарона на атрыманне шэнгенскай візы для Яраслава Раманчука бестэрміновая.

У атрыманым ім адказе не гаворыцца ні пра прычыны адмовы, ні пра тэрмін дзеяння візавай «забароны». Эканаміст даслаў запыты ў Крымінальную паліцыю Літвы і МУС з просьбай патлумачыць сітуацыю. 

У літоўскім пасольстве патлумачылі, як дзейнічаць грамадзяніну Беларусі, якому адмовілі ў шэнгенскай візе. Рашэнне аб адхіленні візавага хадайніцтва можна абскардзіць паводле Закона аб вядзенні адміністрацыйных спраў Літоўскай Рэспублікі праз Віленскі акруговы адміністрацыйны суд на працягу 14 дзён з дня ўручэння рашэння.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам17

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

Віктар Лукашэнка наведаў ААЭ з неанансаваным візітам13

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць