Спорт

Лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую збіраліся выслаць з Токіа ў Беларусь. Яна будзе прасіць прытулак у Еўропе

У нядзелю здарыўся інцыдэнт з беларускай лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай. Яна заявіла, што яе адпраўляюць з Алімпіяды ў Токіа дахаты. Ціманоўская збіраецца прасіць прытулак у Еўропе.

Фота Reuters.com

У пятніцу Крысціна ў сваім інстаграме раскрытыкавала кіраўніцтва зборнай за рашэнне раптоўна паставіць яе на эстафету 4 па 400 метраў, у якой яна не планавала ўдзельнічаць. Спартоўка рыхтавалася бегчы спрынтарскую дыстанцыю ў 100 і 200 метраў.

За публічнае абурэнне Крысціну раскрытыкавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

У нядзелю 1 жніўня Крысціна паведаміла, што яе прывезлі ў аэрапорт і збіраюцца адправіць у Беларусь рэйсам праз Стамбул.

Дзяўчына расказала пра акалічнасці яе вывазу з алімпійскай вёскі. Ніякіх прэтэнзій ёй не выказвалі, проста сказалі збіраць рэчы. У аэрапорт яе суправаджаў псіхолаг зборнай і яшчэ адзін прадстаўнік дэлегацыі.

Зборная Беларусі пракаментавала акалічнасці сітуацыі з Крысцінай:

«Паводле заключэння дактароў, у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай, трэнерскім штабам нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы прынята рашэнне аб спыненні выступу спартсменкі на Гульнях XXXII Алімпіяды. Такім чынам, адкліканая заяўка спартсменкі на ўдзел у кваліфікацыйных забегах на 200 м і ў эстафеце 4х400 м».

Ціманоўская рашуча абвергла афіцыйную прычыну, названую зборнай Беларусі. Яна заявіла, што ніякія дактары яе не аглядалі.

Крысціна звярнулася з просьбай аб дапамозе ў Міжнародны алімпійскі камітэт: «Я прашу Міжнародны алімпійскі камітэт аб дапамозе. На мяне быў аказаны ціск, мяне спрабуюць вывезці з краіны без маёй згоды. Таму я прашу Міжнародны алімпійскі камітэт умяшацца ў гэта», — сказала Крысціна ў відэазвароце.

МАК заявіў, што вывучыць яе просьбу, а да дзяўчыны выехалі прадстаўнікі МЗС Японіі.

Крысціна таксама сказала журналістам, што баіцца вяртацца ў Беларусь: «У Беларусі мяне, магчыма, могуць пасадзіць у турму. Я не баюся таго, што мяне звольняць або выганяць з нацыянальнай каманды. Я турбуюся пра сваю бяспеку. І думаю, што на цяперашні момант у Беларусі для мяне небяспечна», — сказала яна.

«Зараз я ў паліцыі, а далей буду прасіць прытулак. Крок за крокам будзем дзейнічаць. Я планую пакінуць Токіа, але не тым рэйсам, якім мяне хацелі адправіць. Цяпер я пад абаронай паліцыі», — сказала Крысціна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія28

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў2

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць