Эканоміка77

Для ІП цалкам адменяць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і падымуць падаткі

У Беларусі распрацавалі новую структуру малога бізнэсу. Пра гэта паведаміў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў на нарадзе Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў

Як далажыў падчас нарады міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, для ўдасканалення прадпрымальніцкай дзейнасці падрыхтаваны праект закона. Яго мэта — «павысіць узровень удзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў за кошт увядзення простых умоў і стымулаў для арганізацыі і маштабавання сваёй справы».

Законапраектам прапануецца замацаваць новую структуру малога бізнэсу.

Яна будзе складацца з трох катэгорый: самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы (мікра— і малыя прадпрыемствы). У лік самазанятых увойдуць асобы, якія самастойна вядуць прафесійную дзейнасць (краўцы, перакладчыкі, няні, дызайнеры, рэпетытары і гэтак далей), рамеснікі і ўладальнікі аграэкасядзіб.

«Сёння гэтыя катэгорыі не ўлічваюцца ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Але доля такіх грамадзян складае 15% ад занятых у мікрабізнэсе. Гэта каля 100 тысяч чалавек, — растлумачыў Аляксандр Чарвякоў. — Самазанятыя змогуць займацца любымі відамі дзейнасці, акрамя забароненых, іх вызначыць урад. У лік забароненых увойдуць гандаль, транспартныя паслугі, тэхабслугоўванне аўтатранспарту, рэалізацыя падакцызных тавараў і тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы, ліцэнзаваная дзейнасць, пасрэдніцкія паслугі».

Улады хочуць таксама стварыць сістэму эканамічных і адміністрацыйных стымулаў, каб індывідуальныя прадпрымальнікі больш актыўна станавіліся юрыдычнымі асобамі. Як заявіў міністр, гэта будзе рабіцца «не па жорсткім сцэнарыі, а эвалюцыйна» і дапаможа пазбегнуць рызык (сыход часткі мікрабізнэса ў цень, праблему занятасці, рост сацыяльнай напружанасці).

Таксама з 2023 года для індывідуальных прадпрымальнікаў плануецца цалкам выключыць прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання.

У якасці асноўнага падатковага рэжыму плануецца выкарыстоўваць падаходны падатак з павелічэннем яго стаўкі з 16 да 20%, а з 2024 — да 25%. Скараціць пералік відаў дзейнасці для выплаты адзінага падатку і павялічыць яго стаўкі ў паўтара—тры разы. Адначасова з гэтым для мікраарганізацый захоўваецца магчымасць выкарыстання спрошчанай сістэмы падаткаабкладання: 6% ад выручкі», — распавёў Аляксандр Чарвякоў.

Самазанятым прапануецца плаціць падатак на прафесійны даход — 10% ад выручкі.

Ён уключае ў сябе адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны. Такі ж падатак будуць выплачваць уладальнікі аграэкасядзіб. Для рамеснікаў захоўваецца права выбару: або падатак на прафесійны даход, або рамесны збор, гэта значыць, 2 базавыя велічыні на год.

Каментары7

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    09.09.2022
    Не трэба нават мець экамічную адукацыю, каб зразумець, што паспяховага бізнэсу ў Беларусі да скону веку ня будзе
    Назаву адну з прычынаў... У Галандыі, якая па тэрыторыі крыху большая Віцебскай вобласці -- 17 млн. насельніцтва. Гэта не азначае, у Беларусі павінна жыць 102 млн. (17х6 абласцей), нам бы хапіла мільёнаў 30. Вось колькі б не адчынялася, дапусцім, у Глыбокім крутых крамаў, рэстаранаў, кавярняў -- праз год ужо вісяць на дзвярох шыльда -- "Прадаецца, альбо здаецца у арэнду". Няма наведнікаў, ці пакупнікоў! Моладзь з'язджае, а пенсіянерам з мінімалкай пенсіяй -- не да кавярняў. Паспяховы бізнес быў бы ў 50-тысячным райцэнтры, а не ў 18-тысячным! 

    То бок марыць, у перспектыве, што мы адродзім бізнес, эканоміку Беларусі -- гэта нязбытачная фантазія, марны лёс. 

    Колькі цяпер насельніцтва ў Беларусі? Ну, мільёнаў 8 засталося... Гадоў праз 10, калі ўсё ўстаканіцца, з тых хто збег, з'ехаў на эміграцыю -- амаль ніхто не верніцца. Не рэнтабельна займацца ні сельскай гаспадаркай, ні прамысловасцю. Адно выйсце -- экспартаваць прадукцыю з той жа Польшчы, ці Украіны...

    Ва ўнісон з гэтымі маімі высновамі, пару дзён таму, паглядзеў ролікі аднаго латвійскага блогера, які вандраваў па Польшчы. Ён параўнаў кошты, і прыйшоў да высновы, што ў Латвіі у 1,5-2 разы даражэй , чым у Польшчы! -- Латвія дужа замалая па насельніцву краіна,-- кажа блогер. Польшча -- большая, большыя аб'ёмы вытворчасці, таму ўсё танней! Ну, латыш, проста зняў у мяне з языка!
  • Адам Смiт
    09.09.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, Каб аднавiць эканомiку - трэба  ўвесцi палiтыку Фiнансавага Раю, г.з. мiнимальныя падаткi i поўная адмена НДС. У Беларусь пацягнуцца капiталы, а за iмi i людзi.
  • Валянціна
    09.09.2022
    Юзік са станцыі Крулеўшчына,Колькі б вы, маскальскія тролі не трызнілі, а ваш рашкастан разваліцца хутчэй. Змяніце метадычкі. Паўтарамільённая Эстонія ў вочы не коле? Справа не ў памеры краіны, а ў спосабе гаспадарання.

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады6

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

Садоўніка з-пад Барысава асудзілі. Меркавана, па справе Гаюна

«Сёння роўна чатыры гады, як Пуцін бярэ Кіеў за тры дні». Уладзімір Зяленскі запісаў зварот у гадавіну пачатку вайны3

Маск хоча пабудаваць горад на Месяцы за 10 гадоў. Чаму ўжо не на Марсе?3

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»30

«Уся справа ў адной асобе»: Зяленскі звярнуўся да Трампа з адной просьбай

У Расіі Паўла Дурава абвінавацілі ў садзейнічанні тэрарызму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады6

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць