Навіны1717

Баявік ЛНР, які абяцаў разагнаць Майдан у Беларусі, накіраваны ў ЛПП 

Іван Яравы

Былы баявік ЛНР Іван Яравы, які ваяваў на Данбасе супраць Украіны з лістапада 2014-га па жнівень 2016-га году, 25 траўня накіраваны судом Круглянскага раёну ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП).

Пра гэта паведаміў «Белсату» сам Іван Яравы.

Са слоў экс-баевіка, з моманту вяртання ў Беларусь з Данбасу (жнівень 2016 году) ён тройчы прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці па арт. 17.3КаАП (знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане), што і стала падставай для накіравання ў ЛПП. Апошні пратакол супраць Яравога міліцыя склала пасля таго, як былы баец ЛНР «адсвяткаваў» Дзень Перамогі 9 траўня.

«Ніякіх позваў не было. Раніцай а 6-й забралі з дому, завезлі ў РАУС. Потым павезлі на суд і год ЛПП там абвясцілі (12 месяцаў — максімальны тэрмін знаходжання ў ЛПП, — «Белсат»). На судзе пракурор толькі казаў, адвакат маўчала. Суд хвілін 10 доўжыўся», — распавёў Яравы.

Калі Яравы не абскардзіць рашэнне суду, то праз 10 дзён рашэнне ўступіць у сілу і яго накіруюць у ЛПП.

Сістэма ЛПП прадугледжвае ізаляцыю асобаў, якія пакутуюць на алкагалізм і наркаманію. Пры гэтым грамадзяне ў ЛПП не з'яўляюцца асуджанымі да пазбаўлення або абмежавання волі і не лічацца адміністратыўна арыштаванымі.

27-гадовы Іван Яравы з пазыўным «Пушкін» стаў вядомай асобай у Беларусі ў лютым 2016-га. На Данбасе Іван Яравы ваяваў у шэрагах «Казацкага палкаЯрГА». У кастрычніку 2015 году, пасля таго як Іван Яравы з'ездзіў на пабыўку дадому, яго затрымалі ў Воршы, пра што паведаміла газета Адміністрацыі прэзідэнта «СБ. Беларусь сегодня» у артыкуле «Гастарбайтеры вайны» (нумар ад 11 лютага 2016 году). Неўзабаве Яравы пацвердзіў радыё «Свабода», што яго сапраўды затрымлівалі, але праз тыдзень выпусцілі з СІЗА, папярэдзіўшы пра крымінальную адказнасць за наёмніцтва. Пасля гэтага «Пушкін» зноў паехаў на вайну.

Пачынаючы з лютага 2016-га Яравы некалькі разоў размаўляў з журналістамі недзяржаўных СМІ. У адным з інтэрв'ю, у прыватнасці, ён заявіў: «Калі ў Беларусі пачнецца Майдан, буду разганяць. Я супраць усіх вось гэтых… хто па-беларуску размаўляе».

Блогер Антон Матолька неаднаразова звяртаўся да сілавікоў з мэтай высветліць, чаму тыя спачатку затрымалі, а пасля адпусцілі баевіка ЛНР. Але ніводзін з праваахоўных органаў адказнасць за затрыманне Івана Яравога на сябе так і ня ўзяў.

У жніўні 2016-га Яравы пакінуў Данбас і вярнуўся ў свой родны горад Круглае. Пасля вяртання «Пушкіна» на радзіму праваахоўнікі правялі ў ягоным доме некалькі ператрусаў, але ніякіх юрыдычных прэтэнзіяў да баевіка ЛНР не мелі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорт у Вільні зноў закрылі праз метэазонды22

Дзяцей з беларускага спартыўнага клуба прывезлі памаліцца ў вайсковы храм пад Масквой7

Сілавікі запрашаюць беларусаў на кастынг. Каб трапіць у «фільм», трэба расказаць пра ўдзел у пратэстах7

Цераз Прыпяць пабудуюць цалкам новы мост3

Вэнс выказаўся за аднаўленне гандлёвых і культурных абменаў паміж Украінай і Расіяй14

«Мігранты залезлі ў прычэп, пакуль калега заязджаў на паром». Беларускі дальнабойшчык расказаў пра рызыкі працы ў Еўропе

Зяленскі паведаміў, што афіцыйна атрымаў ад ЗША праект мірнага плану2

Мірны план Трампа прадугледжвае зняцце з Расіі санкцый і яе поўнае вяртанне ў сусветную эканоміку44

Другі дзень запар з Беларусі ў Еўрасаюз не спрабуе прабіцца ніводзін мігрант13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

«Альбо страта годнасці, альбо рызыка страты ключавога партнёра». Зяленскі выступіў з драматычным зваротам да ўкраінскага народа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць