На сайце перапісу насельніцтва няма Краснага. Затое ёсць Чырвонае
У Беларусі пачаўся перапіс насельніцтва. Прайсці яго можна трыма спосабамі: у стацыянарных пунктах, з перапісчыкам і праз інтэрнэт.
Пры запаўненні аднаго з палёў трэба адзначыць месца жыхарства. Жыхары Краснага (Маладзечанскі раён), якія праходзяць перапіс праз інтэрнэт па-беларуску, сутыкнуліся з вялікай праблемай. Іх населенага пункта проста няма ў базе Белстата. А вось Чырвонае — ёсць.
Скрыншотам падзяліўся з «РГ» жыхар Краснага Аляксей Ліс.

Сейчас читают
«Как Вольский приходил с обыском к Коласу, а Крапива и Глебка доносили на коллег». Опубликованы ужасные воспоминания Григория Берёзкина о репрессиях 1920—1940-х
Комментарии