Литература

Уладзімір Караткевіч: Перамагчы цемру з усходу, быць сабой і беларусам і не здавацца ВІДЭА

Для больш чым паловы падпісчыкаў Youtube-канала CHADANOVIČ улюбёным беларускім пісьменікам з'яўляецца Уладзімір Караткевіч. Для іх і іншых аматараў пісьменніка у канале выстаўлена новае відэа пра класіка роднай літаратуры і яго выдатны твор «Ладдзя роспачы».

Калі нам кепска, калі нас прыгнятае жыццё, калі мы адчуваем нейкую віну, чытайце ці перачытвайце Уладзіміра Караткевіча. Гэта аўтар, які верыць у чалавека, гэта аўтар, які ўсім і кожнаму дае надзею, гэта аўтар, які гаворыць нам, што самую безнадзейную вайну мы можам выйграць, калі будзем трымацца да апошняга. Вось некалькі выдатных цытат з выпуску:

  • Галоўны герой твора Гервась Валіваха кідае выклік смерці і гуляе з ёю ў шахматы, дзе ўпрыканцы ладдзя смерці апынаецца пад боем, але смерць правароніла сур’ёзную фігуру, ход партыі пераломліваецца і Гервась кажа:«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш».
  • Адна з самых несмяротных цытат Караткевіча: «Чалавек носіць сваё неба з сабою». Вось гэтую цытату найчасцей прыводзяць недакладна, чамусьці з’яўляецца дадатковы эпітэт «Кожны чалавек». Не, «кожнага» не было, таму што ў Караткевіча чалавек — гэта яшчэ і вартаснае, якаснае вызначэнне. Той чалавек, хто заслугоўвае імя чалавека. Арганізоўваючы сучасны вандроўны фестываль да юбілею нашага любімага літаратара щ восені 2020-га, мы выбралі гэтую формулу «Неба з сабою», як увасабленне нашай беларускасці, якая ёсць там, дзе ёсць мы, і дзе мы хочам быць з сабою.
  • Чытаючы кнігу «Ладдзя роспачы» можна бачыць іншым колерам тыя фрагменты тэксту, якія былі выдалены цэнзурнымі нажніцамі. З тэкста паслядоўна знікаюць словы «Беларусь», «Беларус», «Беларускі», але добра, што ёсць арыгіналы тэкстаў Караткевіча: «Больш за усё я не люблю прыходзіць па беларусаў, — урэшце сказала смерць. — Яны такія прагныя да жыцця, што я пачынаю думаць: ці не памылілася я са сваёй работай. І яны так любяць гэтую зямлю, што я ў сваіх пячорах пачынаю на хвіліну зайздросціць ім».

Комментарии

Задержанный в Польше таксист-шпион был членом «Паспалітага рушэння»14

Задержанный в Польше таксист-шпион был членом «Паспалітага рушэння»

Все новости →
Все новости

В России Z-блогера записали на видео при обсуждении отката на поставках гуманитарной помощи3

Тихановская про залет российских дронов в Польшу: Европа должна ответить единством и силой, чтобы остановить эту агрессию5

Apple представила вчера ультратонкий iPhone Air, беспроводные наушники с функцией мгновенного перевода и смарт-часы, которые измеряют давление1

Дрон упал на жилой дом в Польше

Дарья Шманай: Чувствую себя москвичкой28

Воздушное пространство Польши нарушили многочисленные беспилотники. Закрывались аэродромы, дроны сбивала авиация НАТО48

В Новой Зеландии отец забрал троих детей и четыре года жил с ними в лесу. Он погиб в результате перестрелки с полицией2

Девушки ломают себе ноги, чтобы уменьшить рост — считается, что операция поможет найти любовь6

Политзаключенный Поднебенный повесился в ШИЗО могилевской колонии4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Задержанный в Польше таксист-шпион был членом «Паспалітага рушэння»14

Задержанный в Польше таксист-шпион был членом «Паспалітага рушэння»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць