Літаратура

Уладзімір Караткевіч: Перамагчы цемру з усходу, быць сабой і беларусам і не здавацца ВІДЭА

Для больш чым паловы падпісчыкаў Youtube-канала CHADANOVIČ улюбёным беларускім пісьменнікам з'яўляецца Уладзімір Караткевіч. Для іх і іншых аматараў пісьменніка ў канале выстаўлена новае відэа пра класіка роднай літаратуры і яго выдатны твор «Ладдзя роспачы».

Калі нам кепска, калі нас прыгнятае жыццё, калі мы адчуваем нейкую віну, чытайце ці перачытвайце Уладзіміра Караткевіча. Гэта аўтар, які верыць у чалавека, гэта аўтар, які ўсім і кожнаму дае надзею, гэта аўтар, які гаворыць нам, што самую безнадзейную вайну мы можам выйграць, калі будзем трымацца да апошняга. Вось некалькі выдатных цытат з выпуску:

  • Галоўны герой твора Гервась Выліваха кідае выклік смерці і гуляе з ёю ў шахматы, дзе напрыканцы ладдзя смерці апынаецца пад боем, але смерць правароніла сур’ёзную фігуру, ход партыі пераломліваецца і Гервась кажа:«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, — і тады пераможаш».
  • Адна з самых несмяротных цытат Караткевіча: «Чалавек носіць сваё неба з сабою». Вось гэтую цытату найчасцей прыводзяць недакладна, чамусьці з’яўляецца дадатковы эпітэт «Кожны чалавек». Не, «кожнага» не было, таму што ў Караткевіча чалавек — гэта яшчэ і вартаснае, якаснае вызначэнне. Той чалавек, хто заслугоўвае імя чалавека. Арганізоўваючы сучасны вандроўны фестываль да юбілею нашага любімага літаратара ўвосень 2020-га, мы выбралі гэтую формулу «Неба з сабою», як увасабленне нашай беларускасці, якая ёсць там, дзе ёсць мы, і дзе мы хочам быць з сабою.
  • Чытаючы кнігу «Ладдзя роспачы» можна бачыць іншым колерам тыя фрагменты тэксту, якія былі выдаленыя цэнзурнымі нажніцамі. З тэксту паслядоўна знікаюць словы «Беларусь», «Беларус», «Беларускі», але добра, што ёсць арыгіналы тэкстаў Караткевіча: «Больш за усё я не люблю прыходзіць па беларусаў, — урэшце сказала смерць. — Яны такія прагныя да жыцця, што я пачынаю думаць: ці не памылілася я са сваёй работай. І яны так любяць гэтую зямлю, што я ў сваіх пячорах пачынаю на хвіліну зайздросціць ім».

Каментары

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць