Архіў

Хрысьціяне ў адной чарзе, палітыкі — у другой

Павал Севярынец пасьпеў прэзэнтаваць “Нацыянальную ідэю” да прысуду па “справе беспарадкаў”.

Увечары 20 траўня, па сканчэньні чарговага судовага паседжаньня, Павал Севярынец прэзэнтаваў у сядзібе БНФ сваю трэцюю кнігу “Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі”.

Задума напісаньня кнігі ўзьнікла некалькі гадоў раней, калі Павал задаўся пытаньнем: “Чым ёсьць Беларусь?” Падчас выступу ў Севярынцавых руках часьцей была Біблія — і прамоўніцкі стыль Лютэра і Рэйгана гучаў для сёньняшняй Беларусі не зусім звыкла. “Нацыянальная ідэя” — пералік дзьвюсот найбольш вядомых у сьвеце фэномэнаў беларускай гісторыі, культуры, геаграфіі, спорту, асобаў і духоўнасьці.

“Ідэя кнігі ў тым, — кажа Павал, — што Беларусь і беларускасьць унікальна хрысьціянскія ў сваёй сутнасьці. І, прааналізаваўшы 200 элемэнтаў — ад “Песьняроў” да

БелАЗу, ад бел-чырвона-белага сьцяга да асобы Скарыны, я знайшоў пацьвярджэньне сваёй асноўнай тэзы — адраджэньне Беларусі можа быць зьвязанае толькі з духоўным адраджэньнем”.

Эмацыйна глядзеўся выступ акадэміка Радзіма Гарэцкага, які назваў Севярынца найлепшым сваім студэнтам, пажадаў яму плённай працы і выказаў надзею ўбачыць надалей у беларускім сьпісе болей навукоўцаў і асобным, стрыжнявым разьдзелам “Нацыянальнай ідэі” — беларускую літаратуру. Да Гарэцкага далучыўся гісторык Анатоль Грыцкевіч — і зусім натуральнымі гучалі пажаданьні большай колькасьці гістарычных постацяў у пантэоне славы.

Так што адразу гутарка перайшла на другую, дапоўненую рэдакцыю.

“Гэты стос для хрысьціян, гэты для палітыкаў, гэты для журналістаў”, — мовіў Павал і пачаў раздаваць кнігі. Вялікага натоўпу хрысьціян і палітыкаў не назіралася, а што да астатняга, то кніга разыходзілася, як гарачыя піражкі.

Прыехалі Ўладзімер Арлоў і Зьміцер Бартосік, якіх затрымалі чытачы ў Заслаўі. “У другім выданьні лепей зрабіць іншую назву, не “Фэнамэналёгія…”, а больш чытацкую”, — параіў абазнаны ў літаратурных справах Арлоў.

У маладога палітыка цікавіліся й судовым працэсам. “І судзьдзям падару сваю кнігу”, — адказаў Павал Севярынец.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін1

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін1

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць