Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

* * *

Страх, апроч страху, яшчэ і апраўданьне. Баяцца зручна. Год семдзесят пабаісься, зірнеш — і жыцьцё прайшло.

* * *

Для таго каб быць літаратарам, дастаткова ня піць.

* * *

Ад аўтарскай самарэклямы ў сёньняшніх выданьнях ніякавееш — наўпрост людзі самі сябе ў геніі запісваюць. Але ня сёньня яно пачалося…

Быў такі расейскі літаратар Антон Сарокін, які яшчэ ў 1930-я самарэклямаваўся ня горш за літаратараў цяперашніх. Ён называў сябе «вялікім сібірскім пісьменьнікам», друкаваў свае грошы, паштовыя маркі. Зрабіў візытоўку: кандыдат Нобэлеўскай прэміі. На гэтым лавіліся: «Антон Сяменавіч, вы ж не атрымлівалі Нобэлеўскай прэміі!» «А я і не кажу, што атрымліваў, я кандыдат Нобэлеўскай прэміі».

Акадэмік Капіца яшчэ на пачатку саракавых казаў: «У нас усе трымаюцца за хвост факту. Але ў газэце факт павінен быць асаблівы. Напрыклад, калі вас укусіў сабака, гэта не газэтны факт. А вось калі вы ўкусілі сабаку — гэта ўжо цікава. Калі сабака ўкусіў прэм’ера — гэта цікава, а калі прэм’ер укусіў сабаку — гэта ўжо сэнсацыя».

* * *

Здаецца, што ўжо ўсё парушылася, а ўсё яшчэ нешта рушыцца, рушыцца, рушыцца… І не спыніць. А чалавеку трэба мець штосьці непарушнае — на чым стаяць.

Ангельскі вучоны Філіп Гасэ быў правадзейным сябрам Каралеўскага навуковага таварыства, спэцыялістам па марской біялёгіі. Усё ў ягоным жыцьці было хораша і надзейна зладжана, апроч часу, у якім разбураўся міф аб стварэньні сьвету. Страх перад гэтым разбурэньнем змусіў яго, вучонага-біёляга, за два гады да публікацыі дарвінскага «Паходжаньня відаў…» надрукаваць свой трактат «Пуп Зямлі, або Спроба разьвязаць геалягічны вузел», у якім супярэчнасьці паміж біблейскай легендай і тэорыяй эвалюцыі ліквідоўваліся даволі хітра. «У той жа дзень, — даводзіў Гасэ, — калі Гасподзь сварыў Адама, ён стварыў і ўсе выкапні, усе вымерлыя формы жыцьця».

Сьмешна, але шчымліва.

Гасэ не ератык, а я ведаў папа, які, калі выпіваў і мучаўся тою ж праблемаю, што і ангельскі біёляг, дазваляў сабе ерась: першапачатковы сьвет стварыў Сатана, свавольны і амбітны анёл Гасподні. Стварыў ён сьвет на свой сатанінскі капыл: зь яшчарамі, дыназаўрамі і ўсёй астатняй дагістарычнай брыдой. Богу ў той час не да Зямлі было, Ён нечым (поп слаба тлумачыў, чым) надта важным займаўся, а пасьля бачыць: Зямля ўся ў сатанінскіх вычварынах! Сатану Гасподзь адразу ў пекла ўпёк — і ўсё на Зямлі перарабіў. Брыду ўсю зьнішчыў, на вычварын ледавік насунуў… Шкілеты іх замерзлыя і знаходзяць палеантолягі, ня дзіва.

* * *

Жыцьцё — чарга за сьмерцю. Прычым, такая, у якой ці рухацца, ці стаяць на месцы — адно і тое ж.

* * *

Усё, што існуе, існуе толькі для таго, каб існаваць. Гэтым вычэрпваецца ўвесь сэнс быцьця. Таму існаваць правільна — значыць, існаваць з задавальненьнем, чым і кіруецца большасьць людзей. Большасьць — правільныя людзі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі3

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі1

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ6

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

Міністр фінансаў расказаў, на што Беларусь просіць грошай у Расіі4

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты63

Былы аналітык «Мінскага дыялогу»: Дурасць завяла Расію ў стратэгічны тупік22

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі3

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць