Архіў

Back in Biełaje Bałota

Як грэшніка да сваіх грахоў, гэтак мяне часам цягне ў мясьціны колішніх творчых хуліганстваў.

Бывае, гатовы кінуць усё, сесьці на цягнік і выправіцца ў вёску Белае Балота, куды быў некалі закінуты сьцюдзёнымі вятрамі ўнівэрсытэцкага разьмеркаваньня. Цікава паглядзець на калегаў і былых вучняў. Але прывідныя павукі пачынаюць цьвеліць мне сумленьне махнатымі лапкамі: пачуваю перад Белым Балотам пэўную віну.

Мінула шэсьць гадоў. Наймалодшыя з тагачасных маіх вучняў скончылі школу. Саму школу перарабляюць у базавую. Дэмаграфічная сытуацыя — абы-што, хоць дзьве белабалоцкія жанчыны атрымалі ад прэзыдэнта ордэн Маці за выхаваньне пяцярых дзяцей. Чарнобыльскае кляймо «зона пражываньня» не надае аптымізму, колькі б там ні было кюры на квадратны кілямэтар. Хто здатны, бяжыць ад такога шчасьця.

Былых вучняў-балацян выпадала сустракаць у Гомелі. Сваім часам яны былі best of the best сярод раўналеткаў. Дзеці вясковай эліты. Ніхто зь іх пры цяперашніх сустрэчах не пасьмеў мяне ўпікнуць за мае ўцёкі зь іхняга балота. «Правільна зьдзелалі», — апраўдваюць яны ня столькі мяне, колькі саміх сябе і ўласны намер не вяртацца дадому. Яны кажуць, што вёска перажывае глыбокі заняпад, пра які пісалі і ў сачыненьнях. «Зусім цяжка жыць, таму людзі не маральныя, а напроціў агрэсіўныя, злыя, не дапамагаюць адзін аднаму», — канстатаваў тады нехта. І як тут не дасі веры таму, калі іхнія ўчорашнія аднаклясьнікі ўжо маюць за плячыма судзімасьці?

У крымінальных зводках мне трапляліся паведамленьні пра злачынствы, учыненыя ў Белым Балоце зусім маладымі людзьмі. Выходзіць, я калісь апавядаў будучым злачынцам пра паўстаньне Каліноўскага і абвяшчэньне БНР. Дрэнна слухалі, захопленыя расейскай папсой, амэрыканскімі баевікамі і тутэйшым жаданьнем жыць на дурніцу. І вось дваццацігадовы дзяцюк прабіраецца празь цемру зімовай ночы да крамы, каб вырубіць сыгналізацыю і ўрэшце скрасьці нешта з харчаваньня. І вось малады балацянін напару з бацькам гвалтам забіраюць у аднавяскоўца на ягоным падворку 20 баксаў, а потым прыходзяць яшчэ раз, каб у якасьці «даважку» прыхапіць пляшку віна «Маладзецкае». Ды што там суседзтва, калі брат, спрачаючыся з братам, не знаходзіць іншага аргумэнта, апроч удару нажом у жывот?! Бандыцкі сьверб — зьява, якую можна разгледзець яшчэ ў дзяцінстве. І відавочна, усе гэта бачаць, але нічога з тым ня робяць. Не дапамагае і царква.

Паніжэньне ўзроўню культуры цягне за сабой і праблемы са здароўем. Белае Балота ўмудрылася пры канцы мінулага году апынуцца ў пераліку населеных пунктаў Рэчыцкага раёну, дзе былі выпадкі захворваньня на каросту. Можна было б усё сьпіхнуць на прыроду, але дактары катэгарычна заяўляюць, што адна з галоўных прычын хваробы — незахаваньне асабістай гігіены. Мыцца ня мыюцца людзі. Вось і пакрываюцца вяскоўцы каростай — своеасаблівым культурным слоем сучаснасьці. Сучаснасьці супярэчлівай, сучаснасьці падманлівай. А хто там ідзе? Балацяне.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць