Свет

Каб атрымаць францускую візу, трэба станцаваць

Пасол Украіны: «Калі ўкраінскія дзеці, жадаючы атрымаць візу ў дзяржавы ЭЗ, і ў далейшым будуць таньчыць перад консульствамі гэтых краінаў, працэс ратыфікацыі дамовы пра рэадмісію паміж Кіевам і Брусэлем можа быць ускладнены».

«Калі ўкраінскія дзеці, жадаючы атрымаць візу ў дзяржавы ЭЗ, і ў далейшым будуць таньчыць перад консульствамі гэтых краінаў, працэс ратыфікацыі дамовы пра рэадмісію паміж Кіевам і Брусэлем можа быць ускладнены».

Так пасол Украіны пры ЭЗ Раман Шпэк пракамэнтаваў у чацьвер у Брусэлі паведамленьне аб пратэсьце дзіцячага калектыву «Дзеці Ўкраіны» перад консульствам Францыі ў Кіеве — паведаміла ўкраінская агенцыя UNIAN.

У панядзелак члены калектыву — які зьбіраўся ехаць у Францыю — пачулі ад дыпляматаў, што візы ім не дадуць. Прычыны рашэньня малым танцорам не патлумачылі. У аўторак «Дзеці Ўкраіны» зноў прыйшлі да будынку консульства. Гэтым разам у сцэнічных народных строях і з музычнымі інструмэнтамі. Акцыя доўжылася тры гадзіны.

«Урэшце працаўнікі францускага прадстаўніцтва папрасілі бацькоў, каб забралі сваіх дзяцей, бо тыя… нэрвавалі консула. Візы былі зробленыя ад рукі.Зноў без аніякіх камэнтароў», — паведаміў 5 Канал.

«Мяне зьдзіўляе, што ў Кіеве — сталіцы і месцы, багатым на традыцыі, дыпляматы пэўных эўрапейскіх дзяржаваў глядзяць з вокнаў сваіх консульстваў на выступы дзіцячых калектываў. Такія здарэньні аніякім чынам не павялічваюць аўтарытэту Эўразьвязу як узору дэмакратычных вартасьцяў для ўкраінскага грамадзтва — сказаў амбасадар Шпэк. — Гэтыя інцыдэнты небясьпечныя, бо дзеяньні некаторых консульстваў могуць ускладніць ратыфікацыю заключанай нядаўна дамовы пра рэадмісію паміж Украінай і ЭЗ. І ў гэтым выпадку адказнасьць за гэта будзе несьці ЭЗ».

Раней аналягічная сытуацыя здарылася перад консульствам Нямеччыны. Дзеці з хору з Харкава мусілі там засьпяваць, каб даказаць, што яны сапраўды ўдзельнікі хору. Іспыт быў здадзены пасьпяхова, і візы атрыманыя.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Мост цераз Сож у Гомелі да Дня горада не адкрылі, а абяцанні гэтага цішком выдалілі1

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?29

У Беларусь прыедзе высокі кітайскі чыноўнік5

Келаг пераказаў размову з Трампам аб шанцах Расіі на перамогу над Украінай3

У Жлобінскім раёне двухметровы дрон зваліўся за 30 метраў ад школы3

У Брытаніі доктар праводзіў аперацыю, выйшаў пазаймаўся сэксам з медсястрой, вярнуўся і ўсё дарабіў14

Аферыста з Tinder, пра якога Netflix зняў дакументальны фільм, затрымалі ў Грузіі3

У Польшчы айчым на працягу шасці гадоў гвалтаваў сваю падчарку. Маці ўсё ведала і нават дапамагала яму10

Сальда прапанаваў Лукашэнку частку ўзбярэжжа ў Херсонскай вобласці10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць