Грамадства22

Латвія пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю

Латвія пакуль не бачыць неабходнасці ў поўным закрыцці межаў з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта паведаміла прэс-служба Сейма Латвіі пасля пасяджэння Камітэта па нацыянальнай бяспецы.

Фота ілюстрацыйнае

15 верасня камітэт разглядаў праект рашэння аб поўным закрыцці межаў з Расіяй і Беларуссю ў сувязі з вайсковымі вучэннямі «Захад-2025». Па выніках абмеркавання было вырашана не перадаваць праект на далейшы разгляд у Сейм.

У камітэце адзначылі, што адпаведныя службы гатовыя да неадкладных дзеянняў, калі ўзнікне неабходнасць. Аднак з улікам сучаснага ўзроўню ваеннай пагрозы поўнае і імгненнае закрыццё мяжы цяпер лічыцца непатрэбным.

Акрамя таго, камітэт падкрэсліў, што дзеянні Латвіі ў пытаннях бяспекі ўсходняй мяжы павінны быць рашучымі і каардынавацца з найбліжэйшымі саюзнікамі — Літвой і Эстоніяй.

Каментары2

  • Барадзед
    15.09.2025
    А я бы закрыл.
  • Жвір
    15.09.2025
    А сэнс ? Візы беларусам не выдаюць, мяркую, што й расейцам таксама, транзытныя едуць цераз Ліетуву, дык які сэнс зачыняць памежныя пераходы, каму імі езьдзіць ? Правільны адказ - грузавому й камерцыйнаму транспарту, а гэта бізнэс, для эканомікі Латвіі важны. Адсюль і вось.

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца7

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю19

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць19

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць