Архіў

Кніга да 17 верасьня

«Запіскі афіцэра чырвонай арміі» скіраваныя па адрасе Карла Маркса, 38.

Піша Севярын Квяткоўскі.

«А па мне хай над Домам ураду хоць рваныя майткі вісець будуць. Абы мне лепей было», — так патлумачыў сваю жыцьцёвую пазыцыю старшы лейтэнант міліцыі, зь якім мы дзяжурылі на выбарчым участку позна ўвечары 14 траўня 1995 году. Я быў назіральнікам ад Партыі аматараў піва. Пасьля мы ня раз сустракаліся зь лейтэнантам у цэнтры Менску — па розныя бакі «барыкадаў». Імя Мішка Зубаў гэтаму лейтэнанту цалкам пасавала б.

«Запіскі афіцэра чырвонай арміі» — стылізаваны пад дзёньнік расповед малодшага лейтэнанта Мішкі Зубава пра свае ўражаньні ад перабываньня ў Заходняй Беларусі ад 17 верасьня 1939-га да студзеня 1945-га: у Лідзе, Вільні і пад Вільняй.

Як часта мне даводзілася чуць ад старых людзей уражаньні пра першыя сустрэчы з чырвонаармейцамі. Трагікамічныя гісторыі пра начныя кашулі, якія жонкі афіцэраў апраналі як сукенкі, пра газэту як адзіны спосаб скруціць цыгарэту... «Запіскі» — такі вось адзін вялікі анэкдот на больш як 200 старонак.

Сяргей Пясецкі — выдатны стыліст. Мішка Зубаў абсалютна выразны і вельмі пазнавальны сучаснаму чытачу. «Ноч была чорнай, як сумленьне фашыста, як намеры польскага пана, як палітыка ангельскага міністра». Чым не пасаж з «аналітычнай» праграмы БТ? Часам Пясецкаму даводзіцца камэнтаваць некаторыя радкі кнігі, што могуць быць незразумелыя заходняму чытачу: «Звыклыя сьцьверджаньні ўсіх расейцаў, што прыйшлі на акупаваныя бальшавікамі тэрыторыі «Ў нас всё есьць!.. У нас всево многа!.. У нас всё лучшэ!.. У нас всё дзешэвле!..»

На мой глузд, кніжку трэба вывучаць у сярэдняй школе. Дзецям будзе забаўна (галоўны герой — сумесь Швондзера й Шарыкава). Забаўна, пакуль ня прыйдзе гідкі фінал, які прачысьціць мазгі ад ідэалягічнага сьмецьця, што назьбіралася ў галовах беларусаў за апошнія 66 гадоў. «Запіскі» цудоўна тлумачаць, хто кіруе Беларусьсю дагэтуль.

Па-беларуску падобнай мастацкай кніжкі яшчэ не было. Ані пра Заходнюю Беларусь, ані пра бальшавікоў. Пясецкі ставіцца да бальшавікоў канкрэтна, выразна, бескампрамісна — замбаваная навалач, якая нясе з сабою страшную бяду. На думку дасьледніка творчасьці Пясецкага Пятра Рагойшы, тэма саветызацыі Заходняй Беларусі не акцэнтавалася ў беларускай літаратуры, бо «аб’ектыўна ўзьяднаньне народу было станоўчым фактарам».

Ляхавіцкі хлопец Сяржук Пясецкі толькі ў трыццаць зь лішкам гадоў вывучыў літаратурную польскую мову і стаўся славутым польскім пісьменьнікам. Калі патрапіў на пятнаццаць гадоў у вязьніцу за рабаўніцтва з забойствам. У мяне не выклікае непрыманьня азначэньне аўтара перакладу «Запісак» Алеся Астраўцова, які называе Пясецкага «беларуска-польскім пісьменьнікам». Мова твору — польская. Погляд на падзеі — беларускі, нутраны. Народжаны ў 1901 годзе, Пясэцкі пасьпеў пазмагацца з бальшавікамі ў «Зялёным Дубе», а пасьля ў беларускім аддзеле Войска польскага.

Можна меркаваць, што, калі б Пясецкі патрапіў у літоўскую турму, ён стаўся б літоўскім пісьменьнікам, у нямецкую — нямецкім. Але застаўся б самім сабою. Чалавекам, для якога аніякая агульная ідэя, у тым ліку нацыянальная, не магла зьмяніць пэрсанальныя жыцьцёвыя перакананьні.

«Запіскі афіцэра чырвонай арміі» — прывітаньне нэабальшавікам, якія «вядуць нашу Беларусь к працьвятанію».

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць