Архіў

Сьпіс Клімковіча

Старастаў навучальных групаў усіх факультэтаў БДУ абавязалі падаць у дэканаты сьпісы студэнтаў-палякаў і літоўцаў.

Распараджэньня рэктарату БДУ наконт гэтага не было. Сьпісы складаюць на падставе пісьма з аддзелу кадраў з адпаведнай просьбай.

Начальнік упраўленьня кадраў БДУ Алег Клімковіч адказаў нам эмацыйна: «Хто мне даў указаньне? Ніхто ня даў. Гэта я сам прыдумаў. Я начальнік упраўленьня кадраў, разумееце? Я павінен аналізаваць, хто ў мяне вучыцца, хто працуе і гэтак далей. Не шукайце ў гэтым палітычнага падтэксту».

Натуральна, нічога кепскага ў тым, каб аналізаваць склад студэнтаў па самых розных парамэтрах, няма. Але адна справа весьці ўлік замежных студэнтаў, каб потым з гонарам распавесьці пра колькасьць краінаў, якія прадстаўлены ў БДУ, і зусім іншая — складаць сьпісы беларускіх грамадзянаў паводле іх нацыянальнасьці. І чаму менавіта палякаў і літоўцаў? Які асаблівы падыход з боку кіраўніцтва ўнівэрсытэту можа быць да студэнтаў літоўскай ды польскай нацыянальнасьці?

Акцыя кадравікоў БДУ будзіць трывогу, бо нагадвае пра савецкія часы. Тады вёўся ўлік грамадзян «нядобранадзейных» нацыянальнасьцяў. Нешта падобнае рабілі і нацысты.

Сплянаваная акцыя ўліку грамадзянаў Беларусі асобных нацыянальнасьцяў будзе мець катастрафічныя псыхалягічныя і маральныя наступствы. Яна перакрэсьлівае канстытуцыйны прынцып роўнасьці грамадзянаў незалежна ад паходжаньня. Яна прымусіць беларускіх палякаў і літоўцаў хаваць сваё паходжаньне. Так пачыналіся найгоршыя старонкі гісторыі ХХ ст.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша2

«Нашых дзяцей з дзяцінства прывучалі да трансгендарных лялек». Шпілеўская знайшла карысць ад заходніх санкцый17

Нятаннае паліто беларускага брэнду сапсавалася за 20 хвілін праз вільготнасць на вуліцы8

Чаму паліграф — не панацэя. Колькі агентаў ён бы выявіў у Каардынацыйнай радзе?34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін9

Грамадстваабноўлена9

Літва зноў закрывае мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць