Архіў

Тэатральны сэзон аўкцыёнаў

16 верасьня ў Тэатры беларускае драматургіі прайшоў перадпродажны паказ калекцый жывапісу й срэбра. Аўкцыён мае прайсьці 25 верасьня.

Для аўкцыённа-антыкварнага дому «Paragis» падобныя акцыі сталі традыцыйнымі. Мінулы аўкцыён прыцягнуў да сябе ўвагу скандалам вакол карціны М.Шагала. Палатно прадалі за 650 тыс. даляраў пры стартавым кошце 250 тыс. Тады ў нашчадкаў мастака і некаторых адмыслоўцаў узьніклі прэтэнзіі наконт сапраўднасьці карціны. Каб разьвеяць скандальны флёр, «Paragis» зноў выстаўляе на аўкцыён творы знанага віцябляніна, гэтым разам з сэртыфікатам музэю «Мэтраполітан». На выставе можна ўбачыць дзьве досыць вядомыя каляровыя Шагалавы літаграфіі.

Выстаўлены на аўкцыён маленькія афорты Дэлякруа й Сэзана. Твор клясыка францускага рамантызму, на якім выяўлены ляжачы тыгр, мае, хутчэй, мэмарыяльную каштоўнасьць. Непадрыхтаваны глядач будзе расчараваны — гэта досыць нягеглы шкіц мізэрнага памеру, таму й стартавы кошт невялікі — 800 у.а. Затое графічны аркушык Поля Сэзана «Партрэт мастака Гіёма Армана» 1873 г. куды даражэйшы — вядома ўсяго сем Сэзанавых афортаў. Стартавая цана «Гіёма Армана» — каля $3—4 тыс.

Уласна жывапіс прадстаўлены творамі беларускіх клясыкаў Селешчука й Савіча, палотнамі гумарыста Губарава ды пэйзажыстаў Ціханава й Несьцерава. Таксама можна убачыць і пры жаданьні набыць выдатны этуд 1932 г. польскага клясыка Юліюша Косакана, на якім адлюстраваны афіцэр-кавалерыст з канём. Багата й рэчаў са срэбра вырабу XVIII—XX ст. Філятэлісты маюць магчымасьць азнаёміцца са славутымі маркамі Асобнага атраду БНР, выпушчанымі на тэрыторыі Латвіі ў 1919—1920 г. аўтарства Рыхарда Царынса.

У будучых плянах «Paragis» — экспазыцыі «Паляўнічы аўкцыён» у кастрычніку ды «Жывапіс і нумізматыка» ў лістападзе.

На жаль, нашы дзяржаўныя музэйшчыкі не выяўляюць цікавасьці да аўкцыёнаў «Paragis». Брак грошай. Але хіба не цікава паглядзець на прыгожыя рэчы, ня кажучы пра тое, што варта было б адсочваць далейшы лёс помнікаў нацыянальнае культуры… Ці не таму ўжо сёньня антыкварныя крамы ды аўкцыённыя выставы глядзяцца куды салідней за экспазыцыі дзяржаўных музэяў? Але добрыя весткі ўсё ж ёсьць. Прададзеная на мінулым аўкцыёне карціна Шагала засталася ў Беларусі. І яе цяперашні ўладальнік марыць пра стварэньне прыватнага музэю ў Менску, які будзе бясплатным для наведвальнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана3

«Мы дакладна ведаем, дзе хаваецца так званы Вярхоўны лідар. Ён — лёгкая цэль». Трамп патрабуе капітуляцыі Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць