Здарэнні11

У Слоніме злавілі злодзеяў у масках Якубовіча. Яны залезлі ў дом і падмянілі грошы на сувенірныя

Пара рабаўнікоў прадумала план да дробязяў, але папалася амаль адразу.

Фота: СК

Двое мужчын прыехалі ў Слонім з Баранавічаў. Яны пакінулі машыну ў лесе, пераселі на ровары і пачалі прыглядаць дом, які можна было б абчысціць.

У новым мікрараёне на ўскраіне горада іх увагу прыцягнуў участак з дагледжаным домам і гаражом. Яны пачалі сачыць за жыхарамі і раніцай 16 чэрвеня, калі тыя пакінулі дом, адзін з рабаўнікоў вярнуўся да аўтамабіля, а другі пралез усярэдзіну.

34-гадовы мужчына хутка знайшоў у спальні ашчаджэнні ў рознай валюце і ювелірныя ўпрыгожванні. Грошы ён падмяніў на сувенірныя купюры, каб выйграць час. З дома злодзей вынес 20 тысяч рублёў і 11 упрыгожванняў на суму ў 8 тысяч. Сябры селі ў машыну і паехалі ў Баранавічы.

Гаспадыня вярнулася дадому да абеду і адразу пабачыла прапажу грошай. Яна патэлефанавала ў міліцыю, пасля чаго сілавікі затрымалі злодзеяў па дарозе ў Баранавічы, піша СК.

Усё скрадзенае знайшлі ў машыне ў затрыманых. Акрамя таго, у аўто знайшлі ровары, мабільныя тэлефоны, маскі з тварам расійскага вядучага Леаніда Якубовіча, шалік, пальчаткі, біноклі, радыёстанцыі, стамескі, лом, нож, электрашокер і перцавыя балончыкі. Увогуле, злодзеі рыхтаваліся да налёту дбайна.

Як аказалася, абодва мужчыны прыцягваліся да крымінальнай адказнасці: 34-гадовы жыхар Лунінецкага раёна двойчы судзімы за крадзяжы, у тым ліку ў асабліва буйным памеры, ягоны 40-гадовы прыяцель з Баранавічаў — за крадзеж у інтэрнэце.

На мужчын завялі крымінальную справу аб крадзяжы ў буйных памерах.

Каментары1

  • знай наших этих
    17.06.2025
    вот это креативность..... Никая другая Нация на это не способна... А 5-7 лет на нары надо, для отстраски.

Цяпер чытаюць

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну11

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць