Архіў

Спорт сьцісла

Навіны тэнісу

Першая ракетка Беларусі Максім Мірны вярнуўся з чацьвёртага на другое месца ў сусьветным рэйтынгу найлепшых парных тэнісістаў. Першае месца трымае ягоны напарнік у парным разрадзе — швэд Юнас Б’ёркман. У мінулую нядзелю беларус разам з расейцам Міхаілам Южным выйграў турнір «Кубак Крамля». У адзіночным разрадзе беларус застаўся на 32-м месцы. Між тым у Менску за Домам афіцэраў у найбліжэйшы час зьявяцца крытыя тэнісныя корты.

Глебава траўма

Паўабаронца лёнданскага «Арсэналу» Аляксандар Глеб выбыў на два месяцы. Прычына — траўма калена, атрыманая ў часе гульні футбольнай зборнай Беларусі з Шатляндыяй. Такім чынам, беларускі футбаліст прапусьціць некалькі матчаў ангельскай прэм’ер-лігі і ўсе матчы «Арсэналу» ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў.

От, гэтыя акрабаты

На чэмпіянаце Эўропы ў Салёніках (Грэцыя) беларускія акрабаты заваявалі чатыры ўзнагароды — два сярэбраныя і два бронзавыя мэдалі. «Серабро» на рахунку трыё ў складзе Галіны Старэвіч, Тацяны Мотуз, Марыі Гіруць, а таксама «юніёрак» Ганны Дудкоўскай, Алісы Ўсманавай і Юліі Хрыпач. «Бронза» на рахунку дуэту Аліны Юшко і Кацярыны Мурашкі, а таксама мяшанага дуэту ў складзе Настасьсі Жарнасек і Сяргея Быхаўцава.

«Зорка» і «Славія» — на вылет

За тры туры да фінішу футбольнага чэмпіянату вызначыліся каманды, што расстаюцца з вышэйшай лігай. Гэта менская «Зорка-БДУ» і двухразовы чэмпіён Беларусі (1996, 2000) мазырская «Славія». На зьмену ім у вышэйшую лігу вярнуліся бабруйская «Белшына» і віцебскі «Лякаматыў». У суботу 22 кастрычніка салігорскі «Шахтар» можа афіцыйна аформіць званьне чэмпіёна. Для гэтага гарнякам дастаткова не прайграць дома жодзінскаму «Тарпэда».

АР, belapan.com, belta.by

Каментары

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць