Архіў

Сэбасьцян Хайнцэль: Беларусы як матрошка

Нiколi ня ведаеш, што хаваецца ў iх унутры. Нямецкi кiнарэжысэр зычыць беларусам аранжавай будучынi.

«НН»: Калi i чаму Вам прыйшла ў галаву iдэя зьняць фiльм пра Беларусь?

Сэбасьцян Хайнцэль: Тры гады таму я пазнаёмiўся з Максiмам, беларусам, якi вучыцца са мной у Бэрлiне. Нас было дзевяць чалавек, мы праходзiлi практыку i нiчога пра Беларусь ня ведалi. Таму мы вырашылi на тыдзень туды зьезьдзiць. Рабiлi рэпартажы зь Беларусi, потым зладзілi фотавыставу, стварылi сайт. Зьнялi караценькi фiльм пра Беларусь i паказалi яго ў Бэрлiне. Мяне ўразiла тая рашучасьць, зь якой маладыя беларусы, нягледзячы на недахоп у грошах, свабодзе ды пэрспэктывах, спрабуюць зьдзяйсьняць свае мары. Такой рашучасьцi не хапае многiм немцам. Потым я пазнаёмiўся з прадусэрам Штэфанам Клаосам, i нам прышла ў галаву iдэя: чаму б ня зьняць фiльм пра маладых людзей, нашых пагодкаў. Мы вырашылi паглядзець, як ствараюць сваё жыцьцё маладыя людзi ў краiне, якую ў СМІ называюць апошняй дыктатурай Эўропы.

«НН»: Што было самым складаным падчас працы над фiльмам?

СХ: Пераадольваць культурны ды моўны бар’ер. Я ня мог абысьціся безь перакладчыка. Яшчэ было цяжка пераадольваць людзкое ўяўленьне пра тое, нiбыта я багаты эўрапеец, якi хоча хуценька скляпаць фiльм i звалiць з гэтай краiны. Але людзi паступова разумелi, што мы звычайныя студэнты, якiя здымаюць фiльм.

«НН»: Гiсторыi маладых людзей пераплеценыя. Гэта наўмысна прадуманы рэжысэрскi ход?

СХ: Гiсторыi пераплялiся зусiм незалежна ад нашай волi. Напрыклад, з маляром Iгарам мы пазнаёмiлiся зусiм выпадкова. А потым пачалi размаўляць за пiвам, i выявiлася, што ён сядзеў у турме, прычым у той самай, дзе па iншы бок кратаў працаваў наглядчыкам Слава. Беларусы як матрошка: нiколi ня ведаеш, што хаваецца ў iх унутры.

«НН»: Як Вы ўяўлялi сабе Беларусь да паездкi i як зьмянiлася Ваша ўяўленьне пра яе пасьля працы над фiльмам?

СХ: Я ня меў амаль нiякага ўяўленьня пра Беларусь і чуў пра яе толькi показкi-страшылкi. Першае ўражаньне было такiм: «Дык тут зусiм ня так i блага!» На першы погляд, у Менску ўсё выглядае прыстойна, сьвецiць сонейка, людзi п’юць пiва. Але празь нейкi час я зразумеў, што несвабода праяўляецца ў дробязях, якiя працінаюць будзённае жыцьцё людзей.

«НН»: Дык што такое Беларусь — дыктатура? Нешта iншае?

СХ: Там вее iншы вецер, не такi, як у Нямеччыне. На вулiцах нашмат больш палiцыi, людзi паскараюць тэмп працы, калi паўзь iх павiнен ехаць прэзыдэнт. Наклейваеш налепку ў пераходзе, а ўжо празь дзесяць хвiлiн яе няма. Але я вельмi не давяраю катэгарызацыi «дыктатура — недыктатура». У сваiм фiльме я хацеў ня сам адказаць на гэте пытаньне, а даць магчымасьць адказаць на яго iншым. Гэты фiльм не накiраваны супраць рэжыму. Гэта фiльм, якi паказвае, як маладыя людзi шукаюць сваю свабоду ў гэтых умовах, якiя i палiтычна, i эканамiчна выглядаюць вельмi кепска.

«НН»: У чым галоўнае адрозьненьне беларусаў ад немцаў?

СХ: Істотная розьнiца ў мэнтальнасьцi. Мне здацца, што людзi на Ўсходзе больш цёплыя ў мiжасобасных дачыненьнях, але стасункi ўнутры грамадзтва больш халодныя. На Захадзе ўсё наадварот.

«НН»: Якая будучыня чакае Беларусь?

СХ: Спадзяюся, аранжавая!

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць