Каханне і сэкс6868

Эратычны каляндар-2013 ад БМЗ: чароўныя супрацоўніцы далі агню

Металургам БМЗ зноў будзе зайздросціць увесь рабочы клас краіны.

У параўнанні з папярэднім карпаратыўным календаром, які таксама ўпрыгожвалі чароўныя супрацоўніцы Беларускага металургічнага завода, новы атрымаўся больш гарачы.

Больш агню і слоган «Яны растапілі метал»: інжынеры, лабарант, кантралёр, студэнтка, выхавальніца, кладаўшчыца і аператар ЭВМ даказалі, што прыгожыя дзяўчаты ўпрыгожаць сабой і каляндар, і адказны вытворчы ўчастак.

Афіцыйная прэзентацыя карпаратыўнага календара на 2013 год адбудзецца 20 снежня ў Жлобіне, у Палацы культуры металургаў.

У прэс-службе БМЗ адзначылі, што карпаратыўны каляндар адлюстроўвае «не проста ролю жанчын на металургічнай вытворчасці».

Паэтычнасць металургаў уражвае:

«Прыгажосць жаночага цела і прыгажосць расплаўленага металу ў пэўнай меры — роднасныя паняцці, характэрнымі рысамі якіх з’яўляюцца пластычнасць і прыродная прыцягальнасць.
Любая жанчына, як і метал, — гэта набор самых нечаканых, часам супярэчных паміж сабой уласцівасцей. Так, калі сталь, на першы погляд, здаецца трывалай і цвёрдай, то пры пэўных умовах яна можа змяніць стан, стаўшы мяккай і гнуткай. У выпадку з прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва ўсё наадварот: нягледзячы на ​​прафесію ці абставіны, яны ўмеюць заставацца вытанчанымі і далікатнымі. Пры гэтым за знешняй слабасцю, як правіла, хаваюцца упэўненасць, смеласць і стальная воля».

— Удзел у такім праекце — гэта цікавы досвед. Калі табе яшчэ выпадзе магчымасць адчуць сябе сапраўднай мадэллю і папрацаваць з прафесійнымі візажысткі і фатографамі, — адзначае лабарант ЦЗЛ Таццяна Герасіменка.
— Я ўдзельнічала ў леташняй фотасесіі для карпаратыўнага календара. У гэтым годзе вырашыла паўтарыць, і мне пашанцавала: я патрапіла ў спіс кандыдатак. Праўда, прыйшлося крыху змяніць імідж. Калі прыехалі ў студыю на здымкі, стыліст сказаў, што трэба зрабіць стрыжку. Я люблю мяняцца, таму без пытанняў пагадзілася адрэзаць валасы, — так што калі будзеце параўноўваць фота з папярэдняга і новага календароў, мяне пазнаеце не адразу.

Карпаратыўны каляндар будзе распаўсюджаны сярод дзелавых партнёраў БМЗ па ўсім свеце.

Каментары68

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць