Аўто2525

Як мяне хацелі абдурыць на шынамантажы

Даслаў чытач Сяргей Л. з Мінска.

Памяняў шыны на зімовыя. Заўважыў, што кола спускае: раз на два дні даводзілася падпампоўваць. Усё не меў часу заехаць на тую СТА, дзе яго ставілі, паехаў на найбліжэйшую (адзін з кругласутачных шынамантажоў Мінска, адрас ёсць у Рэдакцыі. — НН).

Рамонтнікі важна знялі кола, папырскалі мыльным растворам і кажуць: у вас тут праблемы,
трэба рабіць поўную праверку, ставіць на вулканізацыю — каштаваць будзе 80 тысяч. А я бачу, што бурбалкі мыльныя надзімаюцца толькі над ніпелем — нібы ён няшчыльна закручаны. Аж зло ўзяло: кажу,
я за поўнае пераабуванне машыны 120 тысяч плаціў, а вам за адно кола буду 80?
Закручвайце ніпель і стаўце кола назад — разлічуся за столькі, на колькі напрацавалі.

А цэны ў іх на стэндзе, на сцяне напісаныя.

Пачаў рамонтнік загінаць пальцы. Зняць кола — 10 тысяч, паставіць — яшчэ 10, герметызацыя — 15…
Якая, кажу, герметызацыя? Мыльным растворам? Ці тое, што ніпель закруцілі, лічыцца герметызацыяй і каштуе як абед у сталоўцы? Ён тады пакрыўдзіўся, відаць. Кажа, размаўляйце з начальнікам змены. Той налічыў 27 за ўсё. Нятанна, але як за навуку — нармальная цана.

Каторы раз сутыкаюся з тым, што на СТА круцялі сядзяць. Сачыць за тым, што яны робяць — ой як трэба.

Кола, дарэчы, спускаць перастала.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу71

Грамадствадапоўнена71

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць