Каханне і сэкс88

Муж Агурбаш: У нашага сына раздваенне асобы, і я гатовы аказаць Анжаліцы рэальную дапамогу

Былы муж папулярнай выканаўцы беларускага паходжання Анжалікі Агурбаш Мікалай даў вялікае інтэрв’ю. Ён распавёў, што іх сын Анастас балюча ўспрыняў развод бацькоў і ў яго на гэтым фоне нават пачалося раздваенне асобы. А яшчэ Агурбаш заявіў, што гатовы прыняць Анжаліку назад.

Нядаўна ў СМІ прайшла інфармацыя, што нібыта 58-гадовы ўладальнік каўбаснага прадпрыемства «Мартадэль» Мікалай Агурбаш заявіў сваёй былой жонцы Анжаліцы, што яна зможа бачыць іх агульнага васьмігадовага сына Анастаса толькі ў выпадку, калі пераедзе жыць да яго.

Ён паабяцаў пасяліць яе ў доміку для прыслугі.

«Ведаеце, пасля майго нядаўняга паломніцтва на святую гару Афон я сапраўды прапаноўваў Анжаліцы пачаць размову пра ўз’яднанне сям’і, так як перыяд сваркі паказаў, наколькі ўстойлівыя і моцныя нашы пачуцці і наколькі глыбокія пакуты нашага сына Анастаса і ўсіх сваякоў. Ад гэтага распаду сям’і я і Анжаліка знаходзімся ў глыбокай дэпрэсіі», — цытуюць Мікалая Агурбаша Life News.

Былы муж спявачкі заявіў, што іх сын Анастас вельмі балюча ўспрыняў развод бацькоў: «Анастас знаходзіцца ў глыбокай дэпрэсіі, і ў яго пачалося раздваенне асобы: з татам адно жыццё, а з бабуляй — іншае.
Таму я пакуль адышоў ад выхавання сына! Але ўпэўнены, што ён павінен жыць і выхоўвацца татам. Ва ўсякім выпадку, тата заўсёды начуе дома, заўсёды побач».

Мікалай Агурбаш адверг усе чуткі, што ў яго нібыта з’явілася іншая жанчына: «Ні з кім я не збліжаўся і ажаніцца я не збіраюся. Пасля наведвання Святой гары Афон у Грэцыі я вырашыў пачакаць і з развянчаннем. (…) «.

Больш за тое, Агурбаш заявіў, што гатовы прыняць Анжаліку назад: «Сэрца маё па-ранейшаму занята Анжалікай.
Увогуле, я чакаю яе! Ведаеце, на Афоне я спавядаўся і прычасціўся, дараваў ёй здраду, і гатовы з чыстага ліста паспрабаваць пачаць усё спачатку.
Ёй няма чаго перажываць, цяпер, калі суды скончыліся, я гатовы абмеркаваць рэальную дапамогу сваёй былой жонцы».

Каментары8

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць