Здарэнні1919

П'яны 19-гадовы збіў дваіх пешаходаў. Летам ён ужо забіў раварыста

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, гэта здарылася 12 снежня ў 12.00 на вуліцы Савецкай у Століне на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Малады чалавек, які кіраваў аўтамабілем «ВАЗ-21061», учыніў наезд на мужчыну і жанчыну.
«ВАЗ» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе вадзіцель дапусціў лабавое сутыкненне з аўтамабілем «Опель». Пешаходы былі заціснутыя паміж двума транспартнымі сродкамі.

Яны шпіталізаваныя ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу. У

38-гадовай жанчыны адкрыты пералом абедзвюх касцей левай галёнкі, у 28-гадовага мужчыны — закрыты пералом левага бядра. Абодва яны — жыхары Столінскага раёна.
Кіроўцы транспартных сродкаў не пацярпелі.

У крыві кіроўцы «ВАЗа» выяўлена 2 праміле алкаголю. Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

«Устаноўлена, што малады чалавек у чэрвені гэтага года ў Столінскім раёне збіў насмерць веласіпедыста і ўцёк з месца здарэння. Пасля таго як яго затрымалі, у дачыненні да яго была распачата крымінальная справа. Суд прыгаварыў кіроўцу да пазбаўлення волі і права кіравання транспартнымі сродкамі.

Трапіўшы пад амністыю, ён выйшаў на волю,
з яго была ўзята падпіска аб нявыездзе, але, нягледзячы на гэта, ён паехаў у Расію, — расказала Сахарчук. — Некалькі дзён таму хлопец вярнуўся дамоў у Столін, купіў „ВАЗ“ і на ім учыніў ДТЗ. Па факце гэтай аварыі распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса».

Каментары19

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі51

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

Абноўлены мост праз Прыпяць у Мазыры засвяціўся ўначы. Яго правяраюць на трываласць1

«Савушкаў прадукт» ад пачатку года атрымаў рэкордныя $135 мільёнаў чыстага прыбытку6

Беларуская фатографка не разумее, чым беларусаў вабіць Еўропа. Ёй папулярна растлумачылі14

Аэрапорт Вільні зноў закрылі з-за шароў з Беларусі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі51

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць