Грамадства4242

Алег Алкаеў: Відэазапіс забойства Захаранкі існуе, я хутка яго ўбачу

Былы начальнік мінскага СІЗА №1 працягвае расследаванне знікнення беларускіх палітыкаў.

На думку Алега Алкаева, былога начальніка мінскага СІЗА №1, у якім прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды, трэба назваць імёны ўсіх, хто перашкаджаў расследаванню спраў аб іх знікненні. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Deutsche Welle.

- Навошта вы нядаўна наведалі Беларусь, бо гэта небяспечна для вас?

- Не хачу перадаручаць свае справы іншым людзям. Я сабраў патрэбную мне інфармацыю, шукаў сляды загінулых апазіцыянераў. Існуе шмат версій, напрыклад, што іх парэшткі перазахавалі і спалілі.

Адной з мэтаў майго візіту была, у прыватнасці, відэакасета з запісам пакарання экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі.

- Чаму вы вырашылі самастойна працягнуць расследаванне?

- Я хачу падкрэсліць, што гэтыя справы замяць не атрымаецца, таму што яны не маюць тэрміну даўнасці.

І адказнасць за папушчальніцтва пры расследаванні такога роду злачынстваў таксама бестэрміновая.
Нагадаю, што ў 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі палітычныя праціўнікі Аляксандра Лукашэнкі - экс-кіраўнік МУС генерал Юры Захаранка, былы намеснік старшыні Вярхоўнага савету Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі і журналіст Зміцер Завадскі. Я звяртаю ўвагу на тое, чаму больш за 10 гадоў не прасоўваецца следства па гэтых справах.

Прынята лічыць, што асноўная віна ляжыць на кіраўніцтве краіны. Але нельга выключаць і адказнасць работнікаў следчага апарата, якім матэрыялы перадаваліся з рук у рукі, а расследаванне так і не зрушылася з месца. Напрыклад,

чаму следчы Святлана Байкова, якая першыя два гады вяла справу аб знікненні Захаранкі, ведаючы ўсе абставіны, адводзіла следства ў бок?

Яна шукала Юрыя Захаранкі ў Германіі, дзе ён нібыта хаваўся. Па беларускім тэлебачанні нават паказвалі кадры дома, дзе "пасяліўся" зніклы генерал. Але ж следчы выдатна разумела, дзе трэба шукаць яго цела.

Віна ляжыць не толькі на ёй, я назаву і іншыя імёны.

- Каго менавіта тычыцца ваша расследаванне?

- Адказнасць асоб пракуратуры, МУС і КДБ.

У Беларусі толькі шэсць Генеральных пракурораў памяняліся за апошняе дзесяцігоддзе, і кожны проста абавязаны быў расследаваць гэтыя справы.
Бо кожны год усе яны сцвярджалі, што следства ідзе. Нагадаю, што ў распараджэнні пракуратуры больш за дзесяць гадоў знаходзіцца рапарт начальніка Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі МУС генерала Мікалая Лапаціка.

Ён пісаў былому у той час кіраўніком МУС Уладзіміру Навумаву аб датычнасці да выкраданняў людзей камандзіра СОБРа Дзмітрыя Паўлічэнкі, а таксама сакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана. Але Навумаў і Шэйман звальвалі адзін на аднаго адказнасць, калі распавядалі, як ідзе следства, дэпутату Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Хрыстасу Пургурыдэсу, якія прыязджаюць у Беларусь для правядзення незалежнага расследавання.

- Вы згадалі пра відэазапісы пакарання Юрыя Захаранкі. Пра яе даўно ходзяць размовы. Вы самі яе бачылі?

- Яна існуе, і я хутка яе ўбачу. Тыя, хто зрабіў копіі, былі не прастакі.

У мінулым годзе мне прапаноўвалі купіць касету за 250 тысяч даляраў, але ў мяне няма такіх грошай.

- А вы не думалі, што ваш інтарэс хтосьці можа выкарыстоўваць і адвесці па ілжывым следзе?

- Як мяне можна выкарыстоўваць? Я проста цікаўлюся тым, чым абавязаны былі цікавіцца следчыя пракуратуры, і збіраю факты для новай кнігі. Я мог бы апрацаваць існуючы матэрыял і выдаць новую, добра чытаную кнігу. Але будучаму следству па гэтых справах спатрэбяцца не эмоцыі, а факты.

Кажуць, з часам цяжка шукаць доказы, тым больш, схаваныя глыбока ў зямлі. Але ёсць шмат сведкаў, якія ведаюць, хто і што рабіў, і яны гатовыя адказваць на пытанні. Вядома, на ўмовах ананімнасці. Пакуль я шмат чаго не магу распавядаць.

Мы не ў цацкі гуляем, за злачынствы такога роду прадугледжаны расстрэл.
Бо ў Беларусі смяротнае пакаранне пакуль яшчэ ніхто не адмяніў. І тыя, каму яна можа пагражаць, будуць абараняцца сур'ёзна.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе13

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Нас не хвалюе рытарычная падтрымка Расіяй Венесуэлы3

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам3

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў30

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе13

Золата, акцыі, нерухомасць. Куды лепей інвеставаць у 2026 годзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць