Улада3131

Лукашэнка звольніў кіраўніка «Беллегпрама» і грыміць на ўрад

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання ААТ «Камволь» зрабіў строгае папярэджанне ўраду

«Вам з Мясніковічам — гэта апошні званок, — сказаў ён, звяртаючыся да першага віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашкі.
— Мне вашы апраўданні не патрэбны! Я сюды не за апраўданнямі прыехаў. Я добра ведаю, што адбываецца на «Камволі». «Таму расказваць аб тым, якія вы добрыя, мне не трэба. Калі людзі без зарплаты сядзяць, калі людзі ў халодных цэхах працуюць, вы сваякоў, жонку сюды не адправілі працаваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спецыяльна адкладваў з наведваннем гэтага прадпрыемства.
«Адкладваў, спадзяваючыся на тое, што тут штосьці зробяць па сутнасці. Як я пераканаўся, гэта мяне ўразіла: тут нічога не зроблена — як было, так і было», — канстатаваў ён.

Як паведамілі Лукашэнку, прадпрыемства знаходзіцца ў глыбокім крызісе.

Тэхналагічная адсталасць вытворчасці і зношанасць абсталявання не даюць магчымасці тут выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю як па якасці, так і па цане. За 10 месяцаў гэтага года чыстая страта склала Br9,5 млрд., рэнтабельнасць — мінус 3,7 працэнта. На 1 лістапада крэдыторская запазычанасць склала Br31,4 млрд., у тым ліку пратэрмінаваная Br21,7 млрд. Крэдыторская запазычанасць і пратэрмінаваная яе частка павялічыліся ў параўнанні з пачаткам года ў 1,7 раза. Сярэдняя заработная плата на прадпрыемстве складае каля Br2 млн., што ў цэлым ніжэй па галіне.

«Хапаюць любыя грошы, не думаючы, як будуць вяртаць. Навошта вы іх бераце?» — звярнуўся Лукашэнка да генеральнага дырэктара ААТ «Камволь» Святланы Стрыжак.

Як адзначыла кіраўнік прадпрыемства, на гэтыя меры вымушаны ісці, каб нарасціць вытворчасць, утрымаць аб’ёмы, выканаць існуючыя заказы. «Як вы працуеце з пакупнікамі, мне часткова знаёма, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Яны гавораць: барані бог нас звязвацца з Мінскам. Вось, як вы працуеце з пакупнікамі. Я гэта ведаю». «Пры гэтым у Казахстане фабрыка „Бальшавічка“ брала ў вас пад дзяржзаказ, ваенным, МНС, тканіны. Вы ім паабяцалі і паспяхова гэта правалілі. І яны вам прад’яўляюць прэтэнзіі. Ужо на ўзровень Прэзідэнта гэта выйшла. Вось, як вы працуеце», — дадаў ён.

Як адзначыў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў, гэта прадпрыемства краіна амаль страціла.
Калі ў савецкі час тут выпускалася каля 22 млн. пагонных метраў тканін, то сёння толькі 2 млн.м. Колькасць работнікаў на прадпрыемстве ў той час складала 7 тыс. чалавек, сёння — менш за тысячу. «Па сутнасці, тут нічога не засталося», — сказаў ён.

Першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка ў сваю чаргу заўважыў, што такая сітуацыя характэрна для ўсіх такіх прадпрыемстваў гэтага профілю.

«За гэта прадпрыемства адказвае Русы разам з тым шлейфам, які сёння трэба аднаўляць. Сямашка адказвае за Аршанскі льнокамбінат, мадэрнізацыю яго, а Мясніковіч — за Баранавіцкае ВБА», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «Таму мы яшчэ паглядзім, можа, у пачатку наступнага года, што зрабіў Мясніковіч на адказным прадпрыемстве, а вясной, можа, летам, паглядзім ільнокамбінат», — адзначыў Лукашэнка. «Я не ведаю, як давяраць ураду далей аб’ёмы гэтай работы», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары31

Цяпер чытаюць

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце лось з разбегу кінуўся ў раку проста каля рыбака ВІДЭА4

Трамп выстаўляе Еўрасаюзу ўмовы, якія той не можа выканаць18

Памёр музыка Дзмітрый Карповіч

Навукоўцы знайшлі самыя старажытныя прыклады муміфікацыі чалавечых целаў. Яны сушыліся дымам2

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе9

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча28

Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам12

Ці можна везці з ЕС у Беларусь больш за 60 еўра наяўнымі? Адказалі ў мытні Літвы10

Капусту можна купіць па 49 капеек і бульбу па 69. Дзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

«Калаўра мы не пакрыўдзілі»: стала вядома, хто падабраў на работу былога старшыню Нацбанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць