Надвор'е11

Тэмпературныя рэкорды гэтага года: -34,8°С у лютым і плюс 36,7°С у жніўні

Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў пра тэмпературныя рэкорды гэтага года.

Так, паводле яго слоў, у 2012 годзе было на адзін градус вышэй за кліматычную норму. Такі цёплы год бывае ў нас практычна раз на тры гады, адзначыў спецыяліст.

Што да снежня, то летась ён быў цёплым, якім бывае прыкладна раз на 20 гадоў.

Тэмпературны рэкорд дванаццатага месяца 2012 года — 5 снежня, калі тэмпература ў Лельчыцах узнялася да +14,2°С.

Анамальна халоднай выдалася другая палова студзеня,

а таксама першая і другая дэкада лютага, калі 3-га дня ў Клічаве тэмпература паветра апусцілася да мінус 34,8°С.
Тады ж былі пабіты рэкорды па вышыні снежнага покрыва ў Жлобіне, Васілевічах і Брагіне — ад 54 да 63 см.

Вясна, як паведаміў метэаролаг, таксама выдалася цёплай, як бывае прыкладна раз на чатыры гады. Самым цёплым месяцам ён назваў красавік.

Па вільготнасці такі красавік бывае раз на 70 гадоў, заўважыў Рабаў.

Сярэдняя летняя тэмпература паветра па краіне склала +18°С, перавысіўшы норму на 1,2. Найбольш халодным і самым дажджлівым месяцам спецыяліст назваў чэрвень.

Найбольш гарачы дзень выдаўся 7 жніўня на ст. Васілевічы — плюс 36,7°С.

Восень таксама была цёплай. Сярэдняя тэмпература восеньскага паветра склала плюс 8,1°С.

28 кастрычніка ў Беларусі выпаў першы снег.

Паводле вынікаў снежня Рабаў адзначыў, што такі снежны пачатак зімы бывае раз на 10-13 гадоў.

Каментары1

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць